бо́цікімн. (адз.бо́цікм.) Überschuhe pl (sg Überschuh m -es)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
КАЛІ́ГУЛА (Гай Юлій Цэзар) (Gaius Julius Caesar Caligula; 31.8.12, Анціум, цяпер г. Анцыо, Італія — 24.1.41),
старажытнарымскі імператар [37—41]. З дынастыі Юліяў-Клаўдзіяў, пераемнік Тыберыя. Выхоўваўся ў ваен. лагеры свайго бацькі Германіка; мянушку Калігула атрымаў ад салдацкага абутку (лац. caligula літар.боцік), які насіў з дзяцінства. Праўленне К. вызначалася дэспатызмам, імкненнем да неабмежаванай улады, марнаваннем дзярж. сродкаў на гульні і відовішчы, што вяло да непамерных падаткаў і выклікала хваляванні сярод яўрэяў у г. Александрыя і ў Палесціне. Забіты ў выніку змовы трыбунаў прэтарыянскай гвардыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Überschuhm -(e)s, -e галёш, бо́цік
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
bootee
[bu:ˈti:]
n.
1) дзіця́чы бо́цік(ча́ста пле́цены)
2) да́мскі каро́ткі бот
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Fílzschuhm -(e)s, -e валёнак; фе́травы бо́цік
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Сняго́ўцы ‘гумавыя жаночыя боцікі’ (Сцяшк., Скарбы, Шатал., Нар. лекс., Жыв. сл., Нар. словатв.), снегаўцы ‘тс’ (Мат. Гом.), ‘зімовы абутак з кароткімі халяўкамі’ (Жд. 1), сняго́ўцы ‘зімовыя боцікі’ (Сл. ПЗБ), снего́ўцы ‘тс’ (Сл. ПЗБ), ‘галошы’ (Сл. ПЗБ), снего́вец, сніго́вэц ‘кароценькі гумавы боцік’ (Сл. Брэс.). З польск.śniegowce ‘тс’; гл. Арашонкава, Бел.-польск. ізал., 11; Сл. ПЗБ, там жа. Адаптаванае сне́жнікі ‘тс’ (ашм., Стан.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПЕРАСЛА́ЎЛЬ-ЗАЛЕ́СКІ,
горад, раённы цэнтр у Яраслаўскай вобл., на воз. Пляшчэева, у вусці р. Трубеж. Засн. ў 1152. Нас. 44,8 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Прам-сць: хім. (вытв-сць магнітнай стужкі, фотапаперы), харч., лёгкая. Аўтаматорны і цагельны з-ды, мэблевая ф-ка.
У цэнтры горада захаваліся земляныя валы стараж. ўмацавання, 4-стаўповы 1-купальны Спаса-Праабражэнскі сабор (1152—60), шатровая царква Пятра Мітрапаліта на Гасударавым двары (1585), барочныя 5-купальныя цэрквы Уладзімірская (1745) і Аляксандра Неўскага (1746), класіцыстычныя асабняк Цямерыных (2-я пал. 18 ст.), мемар. сядзіба «Боцік» (1803) з абеліскам у гонар Пятра I і будынкам музея. Ансамблі манастыроў: Троіца-Данілаў (16—18 ст.; сабор 1530—32, размалёўкі 17 ст.), Нікіцкі (16—19 ст., сабор 1561—64, галерэі 17 ст.), Фёдараўскі (16—19 ст.; сабор 16 ст.), Горыцкі (17—18 ст.; праезныя Святыя вароты 17 ст.). Помнік Аляксандру Неўскаму (1958, скульпт. С.Арлоў, арх. Л.Капіца). Гіст.-мастацкі музей. Каля П.-З. — Шаляпінка, сядзіба Ф.І.Шаляпіна. Турызм.
Літ.:
Иванов К.И., Пуришев И.Б. Переславль-Залесский: Путеводитель по городу и окрестностям. Ярославль, 1986;
Переславль-Залесский: Путеводитель по ист. и архит. памятникам. М., 1989.