Стары густы сасновы лес, які расце на высокім месцы. Векавы бор. Цёмны бор. □ Верасы пад лісцем спалі, Бор зялёны гнуўся, Недзе пелі ў цёмнай далі Журавы ды гусі.Купала.Бягу думкай у край далёкі, У лес цёмны, у бор высокі.Цётка.
•••
Карабельны бор — высокі, прыгодны для суднабудавання, сасновы бор.
бор2, ‑у, м.
Хімічны элемент, які ўваходзіць у састаў многіх мінералаў. Бор і яго спалучэнні прымяняюцца ў ядзернай тэхніцы, а таксама ў медыцыне і сельскай гаспадарцы.
[Ад лац. borax.]
бор3, ‑а, м.
Стальны свердзел, які ўжываецца ў зубалячэбнай справе.
[Ад ням. Bohrer — свердзел.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
борI(лес)бор, род. бо́ру м.;
◊
с бо́ру да с со́сенкипогов. збор-дружы́на; адку́ль папа́ла; адусю́ль патро́ху;