Разм.Тое, што і чырванець (у 2, 3 знач.). За гаспадыню! — кажа Аржанец. — Каб за гэтым сталом хутка стаяла яшчэ больш гасцей. — І ён смяецца, гледзячы, як чырванеецца дзяўчына.Брыль.Чырванеліся ў аксамітнай зеляніне ягады.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
étwas
1.pron што-не́будзь, не́шта;
írgend ~ сёе-то́е;
~ von éinem Künstler háben чым-не́будзь нага́дваць мастака́
2.adv тро́хі, крыху́;
~ über zwánzig крыху́бо́льшза два́ццаць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ТЫРА́Ж (франц. tirage ад tirer друкаваць),
1) колькасць экзэмпляраў якога-н. друкаванага выдання аднаго выпуску. Вызначаецца выдавецтвам. Адрозніваюць Т. малыя (да 15 тыс.экз.), сярэднія (да 100 тыс.), масавыя (большза 100 тыс.).
2) У фінансавай дзейнасці — розыгрыш выйгрышаў у пазыках або латарэях; таксама пагашэнне аблігацый пазыкі або інш. папер установай, якая іх выпусціла.
3) У пераносным значэнні — тое, што выйшла з ужытку, устарэла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
менш, прысл.
1.Выш. ст.дапрысл. мала. Дзядуля ляжаў на канапе, накрыўшыся старым кажушком: апошнія дні яму нездаровілася, і ён стараўся менш хадзіць.Якімовіч.Пра сябе самога [Нічыпар] гаварыў мала і яшчэ менш пра сваю жонку.Кулакоўскі.
2. У спалучэнні з прыметнікамі, дзеепрыметнікамі і прыслоўямі ўтварае апісальную форму ступені параўнання. Над цёмнымі руінамі і рэдкімі агнямі горада ізноў пераклікаюцца гудкі заводаў. У адказ ім, з вакзала або з далёкай ускраіны даносіцца не менш задорны свіст паравоза.Брыль.Дзед быў узрушаны не менш, чым Міколка.Лынькоў.
•••
Больш-меншгл.больш.
Менш за ўсё — ужываецца пры ўзмоцненым адмоўі; тое, што і зусім не...
Ні больш ні менш (як)гл.больш.
Сама менш — а) менш за ўсіх; б) не менш чым.
Тым не менш — нягледзячы на гэта, аднак, усё ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
То́кма ’толькі, столькі’: не токма пець, ён слова сказаць не можа (Мат. Гом.), насыпалі токма (пры продажы гаршкоў за збожжа, г. зн. за гаршчок давалі столькі зерня, колькі ў яго ўлазіла) (Вярэн., Арх. Вяр.), ст.-бел.токмо ’толькі’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр.дыял.то́кма ’тым больш, большзатое; без прыдачы’, рус.то́кмо ’толькі’, дыял.то́кма ’тс’, стараж.-рус.тъкъмо, тъкъма, тъкма ’тс’, славен.tekma ’спаборніцтва’, дыял.tekmà ’аднолькава, якраз’, харв.takmo, takmu ’толькі’, балг.*тъ́кмо ’дакладна, роўна, якраз, менавіта’, макед.токму ’дакладна, якраз, своечасова, менавіта’, ст.-слав.тъкъмо, токъмо, токмо ’толькі’. Прасл.*tъkъmo звязана з *tъknǫti (параўн. тыкнуць, ткаць2), гл. ESSJ SG, 2, 712–714. Паводле Фасмера (4, 70), параўнанне з літ.tìkti ’надаецца, падыходзіць’, tiktaĩ ’толькі’ фанетычна недакладнае. Сной (у Бязлай, 4, 163) мяркуе пра прыслоўе ад *tъknǫti па тыпу міма (гл.), якое семантычна супадае з рус.то́чно ’дакладна’, што ўзыходзіць да таго ж дзеяслова (параўн. точ у точ ’дакладна’, гл. точ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цясля́рны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і цяслярскі. Арцём, адпачыўшы, бярэцца за работу. Аполак у яго ўжо гатовы. Плоскім цяслярным алоўкам ён размячае яго на кавалкі.Ракітны.Потым жа, калі завялі пчол у калгасе, Тодар стаў пчалаводам, а Грысь хоць заўжды і дапамагаў яму ва ўсім, больш займаўся цяслярнай справай.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПОЛІГІНІ́Я (ад полі... + грэч. gynē жанчына, жонка),
1) у заалогіі форма палавых зносін, пры якой за 1 сезон размнажэння самец спароўваецца з некалькімі самкамі. Пры тэрытарыяльнай П.індывід. ўчасткі некалькіх самак размешчаны ў межах тэрыторыі, якую ахоўвае самец. Вядома ў прыдонных рыб, каланіяльных птушанятных відаў птушак, некат. млекакормячых (рукакрылыя, грызуны, ніжэйшыя прыматы). Пры гарэмнай П. самец збірае каля сябе групу самак (гарэм), якая распадаецца адразу пасля іх апладнення (напр., у птушак — курыныя, у млекакормячых — капытныя, ластаногія і інш.). Аблігатная П. мае месца ў млекакормячых, якія пастаянна жывуць групоўкамі з некалькіх самак і 1 самца (зебры, кашалоты, некат. мартышкі і інш.). У грамадскіх насякомых пад П. разумеюць наяўнасць у сям’і некалькіх самак, якія даюць патомства.
2) У цытагенетыцы П. — з’яднанне аднаго мужчынскага і двух ці большжан. прануклеусаў у яйцаклетцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прыма́к, ‑а, м.
Муж, якога прынялі ў сям’ю жонкі, які жыве ў доме жонкі. — Няхай бы Надзя прымала прымака і жылі на здароўе...Васілевіч.А большза ўсё пакрыўдзіла Змітрака ў іхняй гаворцы з жонкай тое, што Ганна намякнула яму, што ён у яе прымак і што будзе ўсё так, як яна скажа.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛІНЕ́ЙНАЕ КІРАВА́ННЕ,
структура кіравання, якая мае на мэце прамое ўздзеянне на працэс кіравання з боку лінейнага кіраўніка (дырэктара, начальніка, майстра, брыгадзіра). Кіраўнік засяроджвае ў адных руках усе функцыі кіравання. Пры такой структуры кожнае падраздзяленне (або асобны выканаўца падпарадкоўваецца аднаму вышэйстаячаму органу кіравання ці кіраўніку, які самастойна выконвае ўсе кіраўніцкія функцыі. Станоўчым у Л.к. з’яўляецца тое, што яно выключае двайное падпарадкаванне, мае дакладныя і простыя ўзаемаадносіны, вызначаецца аператыўнасцю распрацоўкі і рэалізацыі кіраўніцкіх рашэнняў, павышае адказнасць кіраўніка за вынікі работы; адмоўнае — значны аб’ём інфармацыі, што перадаецца на розных узроўнях, высокія патрабаванні да кваліфікацыі кіраўнікоў і іх кампетэнцыі ва ўсіх пытаннях работы падначаленых звёнаў, абмежаванне ці зніжэнне ініцыятывы работнікаў ніжэйшых узроўняў кіравання. Л.к. больш прыдатнае пры невял. аб’ёмах работ, дзе задача па кіраванні менш складаная. Усё большыя аб’ёмы і складанасці вытв-сці прадвызначылі далейшае раздзяленне функцый кіравання і выклікалі неабходнасць выкарыстання функцыянальнага кіравання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Nil magis amat cupiditas, quam quod non licet
Жаданне і страсць нічога не любіць больш, чым тое, што забаронена.
Страсть ничего не любит больше, чем то, что запрещено.
бел. Дзе плот ды дзядуля, там смачнейшыя дулі. Як кажуць «не», то хочацца ўдвайне. За высокім плотам слівы смачнейшыя. Чаго нельга, таго хочацца.
рус. Запретный плод сладок. Краденое яичко школьнику слаще. Чужая жена ‒ лебёдушка, а своя жена ‒ полынь горькая. Просватанная невеста всем хороша. В чужую жену чёрт ложку мёда кладёт. На запретный плод весь базарки дается.