вёска ў Крупскім р-не Мінскай вобл., каля р. Можа, на аўтадарозе Беразіно—Бобр. Цэнтр Дзянісавіцкага с/с і калгаса. За 31 км на ПдУ ад г. Крупкі, 152 км ад Мінска, 21 км ад чыг. ст.Бобр. 445 ж., 190 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бало́тныв разн. знач. боло́тный;
○ б. газ — хим. боло́тный газ;
~ная ліхама́нка — боло́тная лихора́дка;
б. бабёр — боло́тный бобр
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВЫ́ДРЫЦА,
вёска ў Крупскім р-не Мінскай вобл., на р.Бобр. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на ПдЗ ад г. Крупкі, 122 км ад Мінска, 17 км ад чыг. ст. Крупкі. 245 ж., 120 двароў (1996). Лясніцтва, сярэдняя школа, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСО́КАЯ ГАРА́,
вёска ў Бярэзінскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на ПнУ ад г. Беразіно, 128 км ад Мінска, 45 км ад чыг. ст.Бобр. 380 ж., 122 двары (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЧУ́ГА,
вёска ў Беларусі, у Крупскім р-не Мінскай вобл., на р.Бобр. Цэнтр сельсавета і калгаса «Абчуга». За 30 км на ПнУ ад Крупак, 150 км ад Мінска, 25 км ад чыг. ст.Бобр, 347 ж., 157 двароў (1994).
Упамінаецца ў інвентарах 17 ст. як вёска каля мяст. Красны Стаў у складзе маёнтка Чарэя, які належаў Сапегам. З 1793 у складзе Рас. імперыі, уласнасць памешчыка Нітаслаўскага, злілася з мястэчкам пад агульнай назвай Абчуга. У 2-й пал. 19 ст. ў Абчузе 678 ж., 77 двароў. У пач. 20 ст. цэнтр воласці ў Сенненскім пав., 353 ж, 125 двароў, уласнасць памешчыцы Э.А.Ястрамбіцкай. З 1924 цэнтр сельсавета ў Чарэйскім, з 1931 — у Крупскім р-не.
Сярэдняя школа, б-ка, клуб, бальніца, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЕНКА,
рака ў Талачынскім р-не Віцебскай вобл. і Крупскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р.Бобр (бас.р. Дняпро). Даўж. 38 км. Пл. вадазбору 170 км². Выцякае з воз. Камачэўскае на тэр. Талачынскага р-на. Рэчышча каналізаванае ад вытоку на працягу 6 км. Цячэ пераважна па забалочаным лесе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛО́ДНІЦА,
вёска ў Акцябрскім с/с Крупскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 36 км на Пн ад Крупак, 157 км ад Мінска, 32 км ад чыг. ст.Бобр. 376 ж., 109 двароў (1997). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — царква (19 ст). Каля вёскі — курганны могільнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНЯ́ЗЕЎ (Васіль Аляксандравіч) (9 1.1920, г.п.Бобр Крупскага р-на Мінскай вобл. — 22.7.1968),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Віцебскі аэраклуб, Адэскую ваен.авіяц. школу лётчыкаў (1940). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941, удзельнік вызвалення Паўн. Каўказа, Украіны, Беларусі. Камандзір эскадрыллі авіяпалка ст. лейтэнант К. зрабіў 1088 баявых вылетаў, правёў 139 паветр. баёў, збіў 20 самалётаў ворага. Да 1962 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НАНАЎ (Міхаіл Дзмітрыевіч) (23.1.1906, г.п.Бобр Крупскага р-на Мінскай вобл. — 10.5.1972),
Герой Сав.
Саюза (1945). Скончыў ленінградскія хіміка-тэхнал.ін-т (1937), Вышэйшую афіцэрскую бранятанк. школу (1951). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Ленінградскім, 1-м Бел. франтах. Удзельнік абароны Ленінграда, баёў у Эстоніі, Польшчы, Германіі. Камандзір танк. батальёна К. вызначыўся ў студз. 1944 у Ленінградскай вобл. і пры вызваленні г. Скернявіцы (Польшча). Да 1959 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЧА,
рака ў Крупскім і Барысаўскім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р.Бобр (бас.р. Дняпро). Даўж. 80 км. Пл. вадазбору 526 км². Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Баркі Крупскага р-на, вусце на паўд. ускраіне в. Вяляцічы Барысаўскага р-на. Даліна трапецападобная, у многіх месцах невыразная, шыр. 1—1,5 км. Пойма двухбаковая, адкрытая, шыр. 300—600 м, перасечаная меліярацыйнымі канавамі. Рэчышча каналізаванае на працягу 28 км, на астатнім працягу звілістае, шыр. 5—10 м. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.