папаблудзі́ць, -уджу́, -у́дзіш, -у́дзіць; зак. (разм.).

Блудзіць доўга, неаднаразова.

Во папаблудзілі мы ў лесе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паблудзі́ць, ‑блуджу, ‑блудзіш, ‑блудзіць; зак.

Блудзіць некаторы час. Васіль крыху паблудзіў, пакуль выбраўся на Магілёўскую шашу. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папаблудзі́ць, ‑блуджу, ‑блудзіш, ‑блудзіць; зак.

Разм. Блудзіць доўга, неаднаразова. — А я і адзін, бачыце, да вас дабраўся. — То, мусіць жа, папаблудзіў? Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плута́ть несов., разг. блудзі́ць; (блуждать) блука́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блужда́ть несов., прям., перен. блука́ць; (плутать) блудзі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блуди́тьII несов., прост. (блуждать) блука́ць; (плутать) блудзі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Блэнд ’памылка’ (Сцяшк. МГ). Запазычанне з польск. błąd (род. błędu ’тс’), прасл. blǫdъ; падрабязней гл. пад блудзі́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

stray3 [streɪ] v. блудзі́ць, блука́ць; заблудзі́цца, заблука́ць;

stray from the flock адбіва́цца ад ста́тка, чарады́, ад вы́раю;

stray from the point адхіля́цца ад тэ́мы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

начле́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да начлегу, начлежніка. Захмяліла нас дарога Ў вербах прыбярэжных Пахам сена маладога І дымкоў начлежных. Вялюгін. І недзе за сялом далёка Начлежнай песні блудзіць рэха. Танк. // Які прызначаны для начлегу. Начлежны дом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аблу́да1 ’зман, памылка’ (БРС, Яруш., КТС), аблудны (КТС), польск. obłuda (да łudzić ’падманваць’).

Аблу́да2 ’бадзяга’ (драгіч., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.) да блудзіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)