бетонаўкла́дчык, ‑а, м.

Машына для ўкладкі бетону.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бетані́т, ‑у, м.

Штучны камень, зроблены з бетону.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

туфабето́н, ‑у, м.

Разнавіднасць бетону, запаўняльнікам якога з’яўляецца туф.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвярдзе́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. цвярдзець. Цвярдзенне бетону.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запаўня́льнік, ‑а, м.

Спец. Матэрыял зярністай, пылападобнай або валакністай будовы, які ўваходзіць у склад будаўнічых раствораў, бетону, масцік і пад. і не ўступае ў хімічную рэакцыю з вяжучымі рэчывамі. Запаўняльнік бетону.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апа́лубка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж. (спец.).

1. гл. апалубіць.

2. Драўляная ці металічная форма, якая ўжыв. пры бетонных і жалезабетонных збудаваннях і знімаецца пасля зацвярдзення бетону.

Стальная а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бетонамяша́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Машына для перамешвання сумесі пры вырабе бетону.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уса́дачнасць, ‑і, ж.

Спец. Уласцівасць матэрыялу памяншацца ў аб’ёме пры ўсыханні, застыванні і пад. Усадачнасць бетону.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўзу́часць, ‑і, ж.

Спец. Павольная дэфармацыя металаў, бетону і пад. матэрыялаў пад уздзеяннем пастаяннай працяглай механічнай нагрузкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адко́л м. (бетону і г. д.) bplatzen n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)