Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
нечалаве́чны, ‑ая, ‑ае.
Пазбаўлены чалавечнасці; негуманны, бесчалавечны. Нечалавечнае абыходжанне. □ [Вадзім:] — Я разумеў, што раблю нешта вельмі брыдкае, нечалавечнае, але тады не шчырасць мною кіравала.Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нялю́дскі, -ая, -ае.
1. Не ўласцівы чалавеку, не характэрны для чалавека.
З лесу даносіўся страшэнны н. крык.
2. Які перавышае чалавечыя магчымасці, сілы, моцны па ступені праяўлення.
Многім давялося перанесці нялюдскія пакуты.
3. Антыгуманны, бесчалавечны; ганебны.
Нялюдская вайна.
4. Дрэнны, кепскі (разм.).
Нялюдская дарога.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
únmenschlicha нечалаве́чы, звышчалаве́чы
2) бесчалаве́чны, жо́рсткі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
inhumanity
[,ɪnhjuˈmænəti]
n., pl. -ties
бесчалаве́чнасьць f., бесчалаве́чны ўчы́нак, антыгума́ннасьць f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
акая́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Пракляты, адхілены царквою, грахаводны, паганы. //Бесчалавечны, жорсткі, ганебны. Акаянная душа. Акаянны чалавек.// Ужываецца як лаянкавае слова. Ірад акаянны.
2.узнач.наз.акая́нны, ‑ага, м. Жорсткі, ганебны чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нялю́дскі, нялюдзкі, нелюцкі ’дрэнны, кепскі; няўдалы; нелюдзімы; бесчалавечны’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк., Сл. ЦРБ, ТС, Мат. Маг., Касп., Нас.), нелю́дны ’непрыгожы’ (Сл. Брэсц.), нелюдзя́шчы ’няздатны, хворы’ (Ян.), сюды ж нялю́дзьдзя ’вылюдак, не падобны да людзей’ (мсцісл., З нар. сл.). Гл. людскі, параўн. няўлюдны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
inhuman
[ɪnˈhju:mən]
adj.
1) бесчалаве́чны, лю́ты; бязьлі́тасны
2) нялю́дзкі, нечалаве́чы
inhuman powers of endurance — нечалаве́чыя сі́лы вытрыва́ласьці
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
нечалаве́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Не ўласцівы чалавеку. Схапіў [Стась] за рукі жанчыну і што было сілы пачаў выцягваць яе з палонкі. Ён спалохаўся яе вачэй, яе твару. Яны былі нейкія нечалавечыя, вырачаныя, налітыя крывёю, а твар перакошаны.Сабаленка.Цішыню ночы парушыў нечалавечы крык мацеры.Галавач.
2. Які перавышае чалавечыя магчымасці; празмерны. Нечалавечыя намаганні. □ Ноччу, перамагаючы нечалавечую стому і сон, Тышкевіч пайшоў да Самароса.Асіпенка.
3.Бесчалавечны. Нечалавечыя катаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяке́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Уласцівы пеклу, такі, як у пекле. І вось пачалося змаганне Дабра і прадвечнага зла, Світальнай зары і змяркання, Пякельнай начы і святла.Танк.
2.Разм. Вельмі цяжкі, нясцерпны; пакутлівы. Пасля двух пякельных баявых дзён рота лейтэнанта Клямта была адведзена з пярэдняга краю.Мележ.У душы маёй заўсёды быў нейкі пякельны разлад.Купала.
3.Разм. Незвычайны па ступені праяўлення; страшэнны. Пякельная спёка. Пякельны боль. □ Усё цела паліў пякельны агонь, трашчала ад болю галава, ліўся густы пот.Дуброўскі.
4.Разм. Жорсткі, бесчалавечны. Нямала людзей з маёй вёскі не вярнулася з вайны, нямала дзяцей і дарослых загінула ў часы пякельнага рэжыму фашысцкай акупацыі.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)