апрацоўка парай ці гарачай вадой шарсцяных і інш. тканін. Паляпшае іх якасць (ушчыльненне, павелічэнне мяккасці або пругкасці, бляску ці матавасці) і папярэджвае ўсадку пры пашыве і нашэнні. Робіцца ў т.зв. дэкацірах і ўсадачных машынах (забяспечваюць бесперапыннасць працэсу), звычайна перад фарбаваннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ciągłość
ж.
1. безупыннасць, бесперапыннасць;
2. паслядоўнасць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Stétigkeitf -
1. пастая́нства, усто́йлівасць
2.матэм.бесперапы́ннасць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ДОПШ (Dopsch) Альфонс (14.6.1868, г. Ловасіцы, Чэхія — 1.9.1953),
аўстрыйскі гісторык. Праф. Венскага ун-та (1900—38). Аўтар прац «Эканамічнае развіццё ў эпоху Каралінгаў, галоўным чынам у Германіі» (т. 1—2, 1912—13), «Эканамічныя і сацыяльныя асновы культурнага развіцця Еўропы ад часоў Цэзара да Карла Вялікага» (т. 1—2, 1918—20), «Натуральная гаспадарка і грашовая эканоміка ў сусветнай гісторыі» (1930), «Улада і селянін у часы Германскай імперыі» (1939) і інш., у якіх сцвярджаў бесперапыннасцьгіст. працэсу ад антычнасці да сярэдневякоўя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСІХАФАРМАКАЛО́ГІЯ (ад псіха... + фармакалогія),
раздзел фармакалогіі, які даследуе ўздзеянне на псіхіку чалавека псіхаактыўных — псіхатропных сродкаў. Уяўляе сабой этап біял. тэрапіі ў псіхіятрыі.
У П. выкарыстоўваюцца прынцыпы рацыянальнай псіхафармакатэрапіі: комплекснасць, якая прадугледжвае спалучэнне медыкаментознага лячэння з псіхатэрапіяй і сац.-працоўнай рэабілітацыяй; клінічная абгрунтаванасць і дыферэнцыраванасць пры выбары лячэння; бесперапыннасцьтэрапеўт. ўздзеяння (стацыянарнае і пазабальнічнае).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЗАВЕ́РШАНАЯ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,
часткова гатовая прадукцыя, якая не прайшла поўны тэхнал. цыкл вытв-сці, неабходны, каб прадукцыю можна было накіраваць на склад гатовай прадукцыі, заказчыку, на рынак для продажу. Н.в. у буд-ве — буд. аб’ект, не ўведзены ў эксплуатацыю, не здадзены заказчыку. Н.в. у сельскай гаспадарцы — частка абаротных фондаў с.-г. прадпрыемства, якая забяспечвае бесперапыннасцьвытв. працэсаў. У яе ўключаюць аб’ёмы працы і прадукцыю, якая знаходзіцца на прамежкавых стадыях вытв. працэсу: зяблівае ворыва, сяўбу азімых культур і шматгадовых траў, маладняк жывёлагадоўлі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПА́СЫ ТАВА́РНЫЯ,
рэзервы гатовай да рэалізацыі (спажывання) прадукцыі, якая знаходзіцца ў сферы абарачэння, а таксама ў адпаведных запасах, што ствараюцца для бесперапыннага функцыянавання нар. гаспадаркі і насельніцтва на выпадак надзвычайных абставін (аварый, стыхійных бедстваў). Іх мэтай з’яўляецца своечасовасць і бесперапыннасць забеспячэння спажыўцоў (пакупнікоў) вызначаным відам прадукцыі і задавальненне спажывецкага попыту, выкананне дагаворных абавязкаў. З.т. ствараюцца ў аптовых і рознічных установах гандлю, у вытворца і спажыўца. Запасы сыравіны, матэрыялаў, топліва паліва*, некаторых відаў машын і абсталявання, харчовых і інш. тавараў, прызначаных на выпадак надзвычайных абставін, часта называюць дзяржаўнымі рэзервамі. З.т. не павінны быць залішнімі, бо пры гэтым павялічваюцца выдаткі вытворчасці і абарачэння. Гл. таксама Запасы вытворчыя. У.Р.Залатагораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДАВО́ДСТВА,
устаноўлены законам парадак узбуджэння, расследавання, судовага разгляду і вырашэння крымін., цывільных 1 адм. спраў. С. Рэспублікі Беларусь будуецца на дэмакр. прынцыпах: непасрэднасць, вуснасць і бесперапыннасцьсуд. разбору, галоснасць судаводства, нязменнасць складу суда (суддзі) пры суд. разборы, спаборнасць у форме суд. спрэчак, роўнасць правоў бакоў, забеспячэнне правоў абвінавачаных на абарону, вядзенне разбору на бел. або рус. мове (для тых, хто не валодае гэтымі мовамі, павінен быць прадастаўлены перакладчык). Адрозніваюць С. па цывільных і гасп. справах, што адбываецца непасрэдна ў адпаведных судах, і крымін. С., якое ўключае ў сябе не толькі суд. дзейнасць, але і парадак вядзення папярэдняга следства і дазнання. Працэсуальнае заканадаўства вызначае паўнамоцтвы судоў, органаў пракуратуры, папярэдняга следства і дазнання, рэгламентуе правы і абавязкі ўдзельнікаў працэсу. Гл. таксама Падследнасць, Падсуднасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕСПЕРАПЫ́ННАЯ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,
сукупнасць тэхнал. працэсаў, злучаных у адзіны вытв. паток, што забяспечвае бесперапыннае пераўтварэнне зыходнай сыравіны ў гатовы прадукт. Тэхнал. працэсы ў бесперапыннай вытворчасці арганізуюцца ў межах вытв. ліній, участкаў, цэхаў ці ўсяго прадпрыемства. Пашырана ў галінах прам-сці, якія ажыццяўляюць масавы выпуск прадукцыі на аснове спалучэння асобных дэталяў (камплектуючых) у адзінае цэлае (швейная, абутковая, гадзіннікавая прам-сць), а таксама ў галінах, на якіх бесперапыннасцьвытв. працэсу абумоўлена характарам тэхналогіі (энергетыка, металургія). Апошнія працуюць кругласутачна, без спынення ў выхадныя і святочныя дні, а рамонт абсталявання ажыццяўляецца ў час работы ці з выкарыстаннем рэзервовых апаратаў і агрэгатаў. Для бесперапыннай вытворчасці характэрны высокі ўзровень механізацыі і аўтаматызацыі вытв-сці. Яна, як правіла, скарачае час вытв-сці прадукцыі, забяспечвае больш поўнае выкарыстанне асн. фондаў, паскарае абарачальнасць абаротных сродкаў, спрыяе росту прадукцыйнасці працы. Найб. эфект дае ў паточнай вытворчасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІСТАЛЕ́Т-КУЛЯМЁТ,
індывідуальная аўтаматычная зброя высокай скарастрэльнасці, прызначаная для паражэння жывой сілы ў блізкім баі. Спалучае партатыўнасць пісталета і бесперапыннасць кулямётнага агню. Калібр 7,62—11,43 мм. Сілкаванне ад магазінаў скрыначнага (25—35 патронаў) або барабаннага (71 патрон) тыпу; тэмп стральбы 450—1000 стрэлаў/мін.
Створаны італьянцам А.Рэвелі (1915), у Расіі — У.Р.Фёдаравым (1916), у СССР — Ф.В.Токаравым (1927). На ўзбраенні Чырв. Арміі П.-к. канструктараў В.А.Дзегцярова (ПКД-40), Г.С.Шпагіна (ПКШ-41), А.І.Судаева (ПКС-43) і інш.; у герм. арміі — МР-38-40, амер. — МЗ, брыт. «Стэн», фінл. «Суомі». Шырока выкарыстоўваліся ў 2-ю сусв. вайну; звычайна наз.аўтаматамі.
На ўзбраенні сучасных армій шэрагу краін амер. «Інгрэм», італьян. «Берэта», аўстр. «Штэер», ізраільскі «Узі» і інш. У арміях краін СНД больш пашыраны аўтаматы сістэмы М.Ц.Калашнікава і інш., якія выкарыстоўваюцца замест П.-к.