бес..., прыстаўка (гл. без...).

Ужываецца замест «без» перад глухімі зычнымі, напрыклад: бескарыслівы, беспамылковы, бессмяротнасць, бестурботнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

альтруісты́чны altruístisch; úneigennützig (бескарыслівы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бескары́сліва прысл., гл. бескарыслівы

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

úneigennützig a бескары́слівы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

selfless [ˈselfləs] adj. самаадда́ны, самаахвя́рны, бескары́слівы;

selfless devotion самаахвя́рная адда́насць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

sélbstlos a бескары́слівы, самаадда́ны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

altruístisch a бескары́слівы, альтруі́сцкі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

п’едэста́л, ‑а, м.

1. Па-мастацку аформленае ўзвышэнне пад помнік, калону і пад.; пастамент. П’едэстал абеліска. □ Словы з палымянай «Варшавянкі» высечаны золатам на п’едэстале помніка. Маўзон. // Спецыяльнае ўзвышэнне, на якое ўзнімаюцца пераможцы ў спартыўных спаборніцтвах, конкурсах і пад. для атрымання ўзнагароды. Паводле традыцыі пераможца ўзняўся на п’едэстал пашаны і пакланіўся ўсім чатыром трыбунам. Шыцік.

2. перан. Высокае грамадскае становішча; аўтарытэт. Іменна такі разумны і бескарыслівы жыццёвы прынцып узвёў Марыю Дубадзелаву на п’едэстал усеагульнай павагі і добрай славы. Данілевіч.

•••

Звесці з п’едэстала гл. звесці.

[Фр. piédestal.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хіну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; незак., каго-што.

1. Нахіляць, нагінаць. Я падняўся ад сырой пліты, але нехта хінуў маю галаву долу, і я не бачыў сцежкі. Пташнікаў.

2. перан. Выклікаць прыхільнасць да сябе, схіляць на свой бок. Але «чужак» быў бескарыслівы — вось што хінула да яго людзей, вось што дазваляла належным чынам ацаніць і яго талент, і яго памкненні. М. Стральцоў. // Накіроўваць на што‑н. (думку, справу і пад.). — Адным словам, усё ў вас там ціха і гладка, — не зусім ясна для мяне было, куды хінуў сакратар. Кухараў.

3. Прыхіляць, гарнуць да сябе. Малога на рукі бярэ, Хіне да грудзей яго горача, Каб матчыным сэрцам сагрэць... Калачынскі. Алег пачаў хінуць Людмілу да сябе, але яна заставілася рукамі. Ермаловіч. І .. [Чыжык] хінуў Зосю да сябе, бо ў ёй як бы было сабрана ўсё хараство зямлі. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)