возера ў Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., на пойме р. Бярэзіна, за 40 км на ПнЗ ад г. Светлагорск. Пл. 0,26 км², даўж. 2,4 км, найб.шыр. 100 м, даўж.берагавой лініі каля 5 км. Старычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯВЕ́ШЧАНКА, Ляхава,
возера ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., на пойме р. Дняпро, за 7 км на Пн ад г. Рэчыца. Пл. 0,22 км², даўж. 2,2 км, найб.шыр. 120 м, даўж.берагавой лініі 5 км. Старычнае. Схілы невыразныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІФ (ад англ. cliff стромкі абрыў, скала, уцёс),
берагавы ўступ, стромы абразійны абрыў, што ўтварыўся ў выніку разбурэння высокага карэннага берага пад уздзеяннем прыбою. Паступова адступае ў бок сушы і павялічвае шырыню абразійнай берагавой тэрасы, што ляжыць каля яго падножжа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВО́Е ВО́ЗЕРА,
у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Палата, за 38 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,2 км², даўж. 980 м, найб.шыр. 380 м, даўж.берагавой лініі каля 2,4 км Схілы невыразныя. Берагі забалочаныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНГРЭСІ́ЙНЫЯ БЕРАГІ́,
марскія і азёрныя берагі са зрэзанай берагавой лініяй, якія ўтварыліся ў выніку інгрэсіі. Паводле паходжання паніжэнняў рэльефу прыбярэжнай сушы бываюць ледавіковага (фіёрдавага, шхернага), эразійнага (рыясавага, ліманнага), эолавага (аральскага), структурна-дэнудацыйнага (далмацінскага) тыпаў расчлянення. Гл. таксама Бераг, Фіёрд, Шхеры, Ліман, Ваты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРО́ГАВА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дражбітка (цячэ праз возера), за 36 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,28 км², даўж. 850 м, найб.шыр. 420 м, даўж.берагавой лініі больш за 2 км. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРС (англ. piers, мн. лік ад pier слуп, прыстань, мол),
двухбаковае прычальнае збудаванне, якое размешчана ўнутры акваторыі порта перпендыкулярна ці пад вуглом да берага. П. размяшчаюць звычайна групамі, каб павялічыць прычальную лінію, што важна пры абмежаванасці берагавой лініі порта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРЖО́НКА,
возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Акунёўка, за 9 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,21 км², даўж. 700 м, найб.глыб. 1,5 м, даўж.берагавой лініі 1,7 км. Пл. вадазбору 6,25 км². Злучана ручаём з воз. Пагошча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Нача, за 24 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 0,3 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 400 м, даўж.берагавой лініі 2,77 км. Пл. вадазбору 2,75 км². Схілы катлавіны выш. 10 м, пад хмызняком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБАЎСКО́Е ВО́ЗЕРА,
у Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Цна, за 9 км на Пд ад г. Ганцавічы. Пл. 0,2 км², даўж. 620 м, найб.шыр. 380 м, даўж.берагавой лініі 1,6 км. Схілы катлавіны выш. да 5 м, пад лесам. Дно выслана сапрапелем.