Бенга́льский зали́в Бенга́льскі залі́ў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
sparkler [ˈspɑ:klə] n. бенга́льскі аго́нь
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
bengalski
бенгальскі;
ogień bengalski — бенгальскі агонь
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ПО́ЛКСКІ ПРАЛІ́Ў (англ. Palk Strait),
праліў паміж п-вам Індастан і паўн. краем в-ва Шры-Ланка. Злучае Бенгальскі і Манарскі зал. Індыйскага ак. Даўж. 150 км, найменшая шыр. каля 55 км, глыб. 2—9 м. Названы імем брыт. дзярж. дзеяча Р.Полка.
т. 12, с. 481
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
bay1 [beɪ] n. бу́хта; залі́ў;
Hudson Bay Гудзо́наў залі́ў;
the Bay of Bengal Бенга́льскі залі́ў
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Zatoka Bengalska
Бенгальскі заліў, Бенгальская затока
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
КАЗІРА́НГА,
нацыянальны парк у Індыі (штат Асам), у джунглях на левым беразе р. Брахмапутра. Засн. ў 1908, да 1968 рэзерват. Пл. каля 43 тыс. га. Балотная расліннасць, рэдкалессе, зараснікі т. зв. слановай травы. Больш за палавіну сусв. папуляцыі інд. панцырнага насарога (больш як 400 жывёлін). Жывуць сланы, дзікія буйвалы, бенгальскі тыгр, леапард, мядзведзі, алені і інш. Турызм.
т. 7, с. 427
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАДА́ВАРЫ, Годзі,
рака ў Індыі. Даўж. 1450 км, пл. бас. 290 тыс. км². Пачынаецца ў Зах. Гатах, перасякае пласкагор’е Дэкан, упадае ў Бенгальскі заліў, утварае дэльту. Мнагаводная летам. Сярэдні расход вады 3500 м³/с. Суднаходства ў сярэднім і ніжнім цячэнні і ў дэльце, дзе злучана каналам з дэльтай р. Крышна. ГЭС. Выкарыстоўваецца на арашэнне. На Гадавары — гарады Нашык, Нандэр, Раджамандры.
т. 4, с. 419
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
банья́н
(хіндзі banijā)
дрэва сям. тутавых са шматлікім паветраным карэннем, пашыранае ў Індыі; фікус бенгальскі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КРЫ́ШНА, Кістна,
рака на п-ве Індастан, на Пд Індыі. Даўж. 1280 км, пл. бас. 330 тыс. км². Вытокі ў Зах. Гатах, перасякае з З на У Дэканскае пласкагор’е, упадае ў Бенгальскі зал., утварае дэльту. Асн. прыток — р. Тунгабхадра. Жыўленне дажджавое, мусонны рэжым з летняй паводкай. Сярэдні гадавы расход вады 1730 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння; гідравузел Нагарджунсагар. У нізоўі суднаходная, злучана каналам з дэльтай р. Гадавары. На К. — г. Віджаявада.
т. 8, с. 527
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)