Бель ’балоцісты луг, поплаў, нягразкае балота, забалочанае нізкае месца і г. д.’ (усх.-палес., паўн.-зах. бел., гл. Яшкін, Талстой, Геогр., 189–190), таксама бе́лька, польск. biel, biela, bielnik. Лічыцца, што гэта вытворнае ад bělъ ’белы’ (г. зн. першапачаткова ’балота, луг белаватага колеру’). Гл. Машынскі, Uwagi, 2–3; Талстой, Геогр., 189 (там і іншая літ-pa). Параўн. бе́лка 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бель

1. Балота, дзе пераважна расце бярэзнік (Бабр., Пар.).

2. Балотная сенажаць сярод лесу (Рэчыцкае Палессе Талст.).

3. Невялікае балота (Палессе Талст.).

4. Забалочанае, нізкае месца (Палессе Талст.).

□ в. Бель Выс. (Касп.), в. Бель Крыч. і Крыч. староства (1726 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 4, інв. 1160, ск. 124).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Бель М. 10/640

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ БЕЛЬ ((Le Bel) Жазеф Ашыль) (24.1.1847, г. Пешэльброн, Францыя — 6.8.1930),

франц. хімік, адзін з заснавальнікаў стэрэахіміі. Чл. Акадэміі прыродазнаўчых навук (1929). Скончыў Політэхн. школу ў Парыжы (1867). Навук. працы па даследаванні з’яў аптычнай актыўнасці арган. злучэнняў. Прапанаваў тэорыю асіметрычнага атама вугляроду (1874, адначасова з Я.Х. вант Гофам). Атрымаў першае аптычнаактыўнае несіметрычнае амоніевае злучэнне (1891). Прэзідэнт Франц. хім. т-ва (1892).

т. 9, с. 175

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бель 1-я (в.) 2/281; 6/152

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

СІ́ДЫ-БЕЛЬ-АБЕ́С,

горад на ПнЗ Алжыра. Адм. ц. аднайм. вілайі. Засн. ў 1843. Каля 200 тыс. ж. (2001). На аўтадарозе і чыгунцы, якія злучаюць Алжыр з Марока. Аэрапорт. Гандл.-прамысл. цэнтр. Прам-сць: харч. (мукамольная, сыраробчая, алейная), абутковая, с.-г. машынабудаванне. Прадпрыемствы па зборцы радыёпрыёмнікаў і тэлевізараў.

т. 14, с. 370

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ле Бель А. Ж. 1/419

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

гра́бли гра́блі, -бе́ль ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гра́блі, -бель и -ляў ед. нет гра́бли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ша́бля, -і, мн. -і, -бель і -яў, ж.

Халодная зброя з доўгім выгнутым клінком.

Сячы шаблямі ворага.

Атрад у сто шабель (г.зн. складаецца са ста кавалерыстаў).

|| памянш. ша́белька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

|| прым. ша́бельны, -ая, -ае.

Шабельныя ножны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)