Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бейсбалі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Спартсмен, які займаецца бейсболам; ігрок у бейсбол.
|| ж.бейсбалі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым.бейсбалі́сцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
baseball[ˈbeɪsbɔ:l]п. sportбейсбо́л
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
batsman[ˈbætsmən]n. (pl.-men) гуле́ц у крыке́т, бейсбо́л
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Báseball['be:sbo:l]m -s спарт.бейсбо́л
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ballpark[ˈbɔ:lpɑ:k]n.
1. пляцо́ўка для гульні́ ў бейсбо́л
2. : a ballpark figure прыблі́зная лі́чба/су́ма
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
hardball[ˈhɑ:dbɔ:l]n.
1. звыча́йны бейсбо́л (у адрозненне ад міні-бейсбола)
2. рашу́чая, непахі́сная мане́ра паво́дзін (звычайна пра палітыкаў)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
clout2[klaʊt]v.
1.infml мо́цна ўда́рыць (рукой або кулаком); даць апляву́ху/по́ўху
2.infml мо́цна біць па мячы́ (бейсбол)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ЛАПТА́,
руская нар. гульня з мячом. У інш. краінах да Л. падобныя гульні: бейсбол, крыкет, ойна (Румынія), песа пало (Фінляндыя). На Беларусі Л. нагадвае гульня апука.
Гуляюць у Л. 2 каманды па 7—9 чал. на роўнай пляцоўцы даўж. 50—60 і шыр. 20—30 м. Інвентар: мяч дыяметрам 6—7 см, масай 50—70 r і біта — «лапта» (палка даўж. 80—120 см). Адна каманда «б’е», другая «водзіць» Мэта гульні — ударам біты паслаць мяч як мага далей і прабегчы па чарзе да процілеглага боку і назад, за што каманда атрымлівае ачко. Калі гульца з каманды, якая «б’е» «асаляць» (зачэпяць) злоўленым мячом, каманды мяняюцца месцамі. Выйграе каманда, якая за 60 мін пабярэ больш ачкоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫКЕ́Т (англ. cricket),
спартыўная камандная гульня з мячом і бітамі. Вядомы з сярэдніх вякоў (Англія). Афіц. спаборніцтвы праводзяцца з 18 ст. Сучасны К. пашыраны ў Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Канадзе, Н. Зеландыі, шэрагу афр. краін; праводзяцца нац. чэмпіянаты, міжнар. сустрэчы. Нагадвае рускую лапту і амерыканскі бейсбол.
У камандах па 11 гульцоў. Гульня вядзецца на травяным полі (80 × 60 м), у сярэдзіне якога ставяцца 2 «брамкі» (выш. 67,5 см, шыр. 20 см) на адлегласці 20 м адна ад адной. Мяч 23 см у дыяметры. масай 170,5 г, біта нагадвае вясло даўж. да 95 см пры шыр. «лопасці» 6,5 см. Мэта гульні — зруйнаваць кідкамі мяча «брамку» каманды саперніка, гульцы якой абараняюць яе, адбіваючы мяч бітамі. Працягласць гульні — некалькі гадзін (па дамоўленасці паміж камандамі).