Тое, што і схапіць. Чалавек паспешна схваціў пад паху шапку і жакетку і баязліва выскачыў за дзверы.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вербало́з, ‑у, м.
Куст ці дрэва сямейства вярбовых. Кусты вербалозу на берагах стаялі ўжо голыя.Карпаў.Дзесьці залівалася баязліва жаўна, ды ў вербалозах цяжка стагнаў гурок.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тре́петнонареч.
1. трапятлі́ва; дрыгатлі́ва; мігатлі́ва;
2.(взволнованно) усхвалява́на, з хвалява́ннем;
3.(робко)баязлі́ва;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
туро́к, ‑рка́, м.
Абл. Туркаўка. Калі ўвесь астатні хор пеўчых замаўкаў, [салавей] смялеў, але толькі да той хвіліны, пакуль яго не перабіваў турок, з асалодай буркуючы на леташнім гняздзе.Карамазаў.Дзесьці залівалася баязліва жаўна, ды ў вербалозах цяжка стагнаў турок.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укра́дкам, прысл.
Разм. Крадком, употай. Баязліва паглядае Агатка на мачыху, украдкам кіне позірк на акно.Колас.Ледзь прычакаўся .. [Алёшка] ранняга вячэрняга змроку. Украдкам агледзеў канцы абарваных шнуроў.Лынькоў.Лапінка спяваў .. і, украдкам, цікаваў то на «брата Мішу», то на Косціка.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
féig, féige
1.a баязлі́вы, маладу́шны;
éine ~e Mémmeразм. баязлі́вец
2.advбаязлі́ва, маладу́шна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
збажына́, ‑ы, ж.
Разм.
1. Агульная назва хлебных злакаў: жыта, пшаніцы, аўса, ячменю. Сеяць збажыну. Зжатая збажына. □ Схіляюцца ў палях у пояс Збажыны калгаснай Каласы.Аўрамчык.
2.зб. Зерне хлебных злакаў; збожжа. Хлопчык, баязліва аглядваючыся на бацьку, сяк-так ускарабкаўся на мяшок са збажыною, што стаяў на лаўцы.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галы́ш, ‑а, м.
Разм.
1. Голы чалавек, голае дзіця.
2. Бедны чалавек. Хто Якім? Галыш, без роду, сын убогага, батрак!Колас.
3. Круглы гладкі камень. На галышах, ля стромкай кручы Расце самшыт з каравым суччам.Грахоўскі.Анечка ішла, увесь час баязліва паглядаючы на ваду, чаплялася жоўтымі сандалікамі за вапенныя галышы.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жыха́р, ‑а, м.
1. Той, хто пражывае дзе‑н.; насельнік. На партах сядзеў чалавек у цёмнай вопратцы, зусім не падобнай да футравай вопраткі жыхароў поўначы.Шамякін.[Ніна] цяпер гарадскі жыхар, студэнтка універсітэта!Лупсякоў./ Пра жывёл, птушак, рыб і пад. Сярод лясных жыхароў .. [людзі] былі самыя слабыя, самыя няшчасныя.Маўр.
2. Той, хто жыве ў памяшканні; жылец. З парога .. [гаспадыня] баязліва паглядзела на тонкую перагародку майго пакоя, за якой ужо жылі новыя жыхары, Грачовы.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)