Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«БУРАВЕ́СНІК»
(«Sturmvogel»),
кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў супраць партызан і насельніцтва ў Клімавіцкім р-не Магілёўскай вобл. 10—15.7.1943 у Вял.Айч. вайну. Праводзілася сіламі начальніка аховы тылу 4-й ням. арміі (батальёна ахоўнага палка, паліцыі парадку, асобнага ўсх.батальёна). Напярэдадні аперацыі насельніцтва з вёсак, якому пагражалі гітлераўцы, эвакуіравалася ў глыб партыз. зоны. Каля в. Сасноўка і Антонаўка карнікі былі спынены, потым контратакаваны байцамі 13-й Касцюковіцкай партыз. брыгады. Кіраўніцтва карнай аперацыяй «Буравеснік» у сваёй справаздачы прызнала поўны яе правал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
павісе́ць, ‑вішу, ‑вісіш, ‑вісіць; зак.
Вісець некаторы час. [Шпак] толькі павісеў у паветры, хутка-хутка трапечучы крыльцамі, і паляцеў у бок сіняга лесу.Сіняўскі.Самалёт, як крумкач, павісеў над пярэднім краем, зрабіў круг і павярнуў да тылоў батальёна.Дудо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ро́та ’вайсковае падраздзяленне ў складзе батальёна’ (ТСБМ), ст.-бел.рота ’рота, атрад войска’ (1516 г.) — са ст.-польск.rota ’атрад войска’, якое з ст.-в.-ням.rote, rotte ’натоўп, рота’; апошняе — з ст.-франц.rote < народналац.rupta (cohors) ’частка, часцінка кагорты’, ’усхваляванае, разбітае войска’ < дзеепрым. ruptus < rumpere ’разрываць, парушаць, прыпыняць’. Трэба адрозніваць ад ст.-слав.рота ’прысяга’ (гл. ESJSt, 13, 777).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Шаўчук У. К. (камісар 5-га батальёнапартыз. палка «Трынаццаць») 8/135
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
кі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Ручная прылада ў выглядзе прадаўгаватага завостранага малатка для драблення цвёрдай пароды або лёду. Салдаты з чыгуначнага батальёна кіркамі і ламамі сколвалі лёд пад каламі.Лынькоў.Мы дзяўблі кіркамі і капалі рыдлёўкамі зямлю.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́та
(польск. rota < с.-в.-ням. rotte, ад лац. rutta = аддзел)
падраздзяленне ў пяхотных, танкавых, інжынерных і іншых родах войск, якое ўваходзіць у склад батальёна.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АМЕЛЬЯНО́ВІЧ (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 1.7.1924, в. Падкасоўе Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
поўны кавалер ордэна Славы. Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1975). З 1944 на 3-м Бел. і 1-м Далёкаўсх. франтах. Разведчык сапёрнага батальёна, яфрэйтар, вызначыўся ў баях ва Усх. Прусіі пры размініраванні мінных палёў, пры разгроме Квантунскай арміі Японіі на Д.Усходзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫЧЭ́ЎСКІ (Арцём Іванавіч) (28.6.1891, с. Сернікі Зарэчненскага р-на Ровенскай вобл., Украіна — 2.11.1969),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Нам. камандзіра батальёна маёр Барычэўскі вызначыўся летам 1944 у час прарыву варожай абароны на ПнЗ ад Рагачова, у баі пад Ваўкавыскам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РНЕЎ (Леанід Сямёнавіч) (1915, в. Спас-Слабада, цяпер у межах г. Полацк Віцебскай вобл. — 20.10.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў ваен.пях. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну на фронце з мая 1942. Нам. камандзіра батальёна па палітчастцы ст. лейтэнант К. вызначыўся 5.9.1944 пры фарсіраванні р. Нараў (Польшча). Памёр ад ран.