bard [bɑ:d] n. poet. бард; пясня́р;

the Bard of Avon бард з Эйвана (Шэкспір)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бая́н I м., поэт. бард

бая́н II м., муз. бая́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

bard

м. бард; пясняр; паэта

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

swan [swɒn] n.

1. ле́бедзь;

a mute swan ле́бедзь-шыпу́н

2. astron. Ле́бедзь (сузор’е)

3. poet. паэ́т, бард;

the Swan of Avon бард Эйвана (пра Шэкспіра)

all his geese are swans ён заўжды́ перабо́льшвае; у яго́ ўсе гу́сі – ле́бедзі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bard

[ˈbɑ:rd]

n.

1) бардm., сьпява́к-паэ́т

2) Poet. паэ́т -а m., пясьня́р, песьняра́ m.

Bard of Avon — Ві́льям Шэ́кспір

Bards of Belarus — песьняры́ Белару́сі; Я́нка Купа́ла й Яку́б Ко́лас

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ВІ́ЗБАР Юрый Іосіфавіч

(20.6.1934, Масква — 17.9.1984),

рускі кінаакцёр, рэжысёр, сцэнарыст, журналіст, бард; адзін з заснавальнікаў аўтарскай песні. Скончыў Маскоўскі пед. ін-т (1955). Працаваў настаўнікам, з 1958 у Дзярж. к-це па тэлебачанні і радыёвяшчанні (адзін з заснавальнікаў радыёстанцыі «Юнацтва»). З 1970 у творчым аб’яднанні «Экран». Рэжысёр ці аўтар сцэнарыяў больш як 40 дакумент. фільмаў. Аўтар сцэнарыяў маст. фільмаў «Год дракона», «Капітан Фракас», «Скачок». З 1965 здымаўся ў кіно («Ліпеньскі дождж», «Адплата», «Чырвоная палатка», «Начная змена», «Семнаццаць імгненняў вясны» і інш.). З 1950-х г. пісаў і выконваў свае песні. Аўтар аповесцяў, нарысаў, апавяданняў.

Тв.:

Я сердце оставил в синих горах: Стихи, песни, проза. 3 изд. М., 1989;

Верю в семиструнную гитару. М., 1994.

Л.І.Паўловіч.

т. 4, с. 152

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)