Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
verführenIvt
1) зво́дзіць, спакуша́ць
2) намаўля́ць, баламу́ціць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
бухто́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Разм. Настройваць, узнімаць каго‑н. на якія‑н. дзеянні; падбухторваць, баламуціць. [Рыль:] — Я згодзен, толькі не ведаю, што дзядзька надумаўся. — [Талаш:] — Народ збіраць, бухторыць яго на вялікае рушэнне супраць катаў, гвалтаўнікоў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
*Метлюхава́ць, метлюхова́ць ’іграць’ (ТС). У выніку кантамінацыі лексем метлюха́цца ’матляцца’ і польск.motłoch ’натоўп, зграя’, metlować ’дурыць галаву, рабіць галас, баламуціць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падбухто́рыць ’падгаварыць каго-н. да якога-н. дзеяння’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ). Гл. бухторыць (пад бухцець). Цікавае змяненне семантыкі вытворнага дзеяслова. Зыходнае бел.бухторыць азначае ’праз меру ліць вадкасць; звыш меры ліць і пад.’ Значэнне ж польск.buchtorzyć ’дурыць, баламуціць’ наводзіць на думку аб магчымым семантычным запазычанні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бры́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак., што і без дап.
1. Рабіць брыдкім, непрыгожым. Ані грана лішняга не было ў ім, але не было і таго, што часам брыдзіць цела прафесіянальнага гімнаста.Караткевіч.
2. Тое, што і брудзіць (у 1 знач.). — Дык што гэта вы, таварыш старшыня, — ледзь не пакрыўдзіўся Валодзька. — Будзем мы рукі брыдзіць такім дабром.Брыль.
•••
Брыдзіць светам — хітраваць, круціць, баламуціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Бухцець ’бурчаць’, бухта ’буркун, буркуха’, бухціла ’буркун, сварлівы мужчына’ (Яўс.). Рус.бухте́ть ’стукаць; бурчаць; гаварыць пустое, балбатаць’, бу́хта ’ілгун’, бухти́ло ’тс’, укр.бухті́ти ’гарэць; глуха гучаць’, польск.buchcić, балг.бу́хтя ’глуха шумець; кашляць’ і г. д. Прасл.*buxъtěti. Утварэнне ад *bux!, *buxati (гл. бу́хаць) з суфіксам *‑ъt‑, вельмі тыповым для гукапераймальных дзеясловаў. Гл. БЕР, II, 94; Рудніцкі, 278. Далейшым утварэннем ад *buxъt‑ з’яўляецца славянскі тып *buxъt‑or‑iti (дзе суфікс *‑or‑ выконвае ўзмацняльную функцыю). Параўн. бел.бухто́рыць ’праз меру ліць вадкасць; звыш меры піць, ліць’ (Нас.), ’наліваць шмат, без патрэбы, звыш меры’ (Юрч.), бохто́рыць ’наліваць’ (тураў., Выг. дыс.), польск.buchtorzyć ’дурыць, баламуціць’.