прамавугольная, арачная або круглая адтуліна ў сценах абарончага збудавання, бранявежах для вядзення агню з гармат, кулямётаў, мінамётаў, а таксама для назірання за праціўнікам. Формы і памеры амбразуры залежаць, ад віду зброі, сектара абстрэлу (назірання), умоў стральбы. Іншы раз для закрыцця амбразуры, калі праз яе не вядуць агонь (назіраюць), ставяць бранявую засланку. У бел. абарончым дойлідстве вядома з 16 ст. (у Гродзенскім Старым, Мірскім замках, Брэсцкай і Бабруйскай крэпасцях і інш.). Гл. таксама Байніца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
strzelnica
ж.
1. амбразура; байніца;
2. цір
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
амбразу́ра
(фр. embrasure)
1) адтуліна ў сцяне абарончага збудавання для стральбы; байніца;
2) аконны ці дзвярны праём у дамах, вежах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
амбразу́ра, ‑ы, ж.
1. Праём у збудаваннях абарончага характару, бранявежах і пад., праз які страляюць; байніца. Амбразура дота. □ [Валодзя:] — Гераізм — гэта, калі чалавек вядзе самалёт на таран, калі закрывае сваім целам амбразуру.Шамякін.Аказалася, што.. [партызаны] ляжалі перад амбразурамі нямецкага дота ў адкрытым полі.Карпюк.
2. Акопны ці дзвярны праём у дамах, вежах і пад. [Сятогей:] — [Немцы] доты ставяць усюды, амбразуры ў дамах вырэзваюць, спадзяюцца, значыць, біцца за кожны дом.Мележ.
[Фр. embrasure.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
амбразу́раж.
1.вайск. (байніца) Schíeßscharte f -, -n;
2.буд. (праём) Nísche f -, Fénsternische f (дляакна); Türnische f (для дзвярэй)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
loophole
[ˈlu:phoʊl]
n.
1) шчы́ліна f.
2) байні́цаf. (у сьцяне́)
3) Figur. вы́крут -у m., дзі́рка, шчы́ліна f., прала́з -у m. (у зако́не, законапрае́кце)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)