1. Які мае адносіны да фуражу. Фуражныя фонды. □ Ліда.. ўладзілася прасавальшчыцай сена на адной з большых у раёне фуражных баз.Брыль.// Прызначаны для фуражу. Фуражны вагон.
2. Які з’яўляецца фуражом, ідзе на корм жывёле. Фуражная бульба.
•••
Фуражная карова — дойная карова, якая атрымлівае дадатковы фураж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
марыні́зм
(ад лац. marinus = марскі)
імкненне дзяржавы да панавання на моры, якое ажыццяўляецца шляхам павелічэння колькасці ваенна-марскіх баз, марскіх узбраенняў і г.д.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ба́за, -ы, мн. -ы, баз, ж.
1. Ніжняя апорная частка збудавання, калоны (спец.).
Б. калоны.
2. Аснова, тое, на чым грунтуецца што-н.
Тэарэтычная б.
3. Апорны пункт узброеных сіл краіны на пэўнай тэрыторыі.
Ваенна-марская б.
4. Установа, прадпрыемства і пад. па забеспячэнні або абслугоўванні каго-, чаго-н.
Турысцкая б.
5. Склад, месца для захоўвання тавараў, матэрыялаў.
Прадуктовая б.
|| прым.ба́завы, -ая, -ае (да 2, 4 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КААРДЫНА́ТНАЯ ВЫМЯРА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА,
універсальная машына кантролю памераў у машынабудаванні шляхам вымярэння перамяшчэнняў наканечніка вымяральнай галоўкі адносна дэталі ў дэкартавай або цыліндрычнай сістэме каардынат. Большасць машын аўтаматычна (пад кіраваннем ЭВМ) выконвае ўвесь працэс вымярэння: узгадненне баз (сістэм каардынат) машыны і дэталі, кіраванне рухам выканаўчых органаў. счытванне, апрацоўку і запіс вынікаў вымярэння. Бываюць высокай дакладнасці (прэцызійныя, з хібнасцю вымярэнняў 3—6 мкм) і менш дакладныя (прадукцыйныя, з хібнасцю да 50 мкм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫШКО́Ў Канстанцін Раманавіч (30.9.1893, в. Горкі Расонскага р-на Віцебскай вобл. — 10.8.1942),
генерал-лейтэнант артылерыі (1940). Скончыў Акад. курсы ўдасканалення камсаставу (1929, 1936). У Чырв. Арміі з 1918. У грамадз. вайну 1918—20 на Петраградскім фронце, удзельнік разгрому кранштацкага мяцяжу. З 1937 у Артыл. упраўленні РСЧА: нач. аддзела, нам.нач., нач. упраўлення артыл.баз і арсеналаў, з 1942 нам.нач.Гал.артыл. ўпраўлення. Памёр ад ран на Сталінградскім фронце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСЕННЯВО́ДЧАЯ ГАСПАДА́РКА,
сельскагаспадарчае прадпрыемства па размнажэнні высакаякаснага насення раянаваных і перспектыўных сартоў і гібрыдаў с.-г. культур. Н.г. атрымлівае эліту насення з эксперым.баз, вучэбных ці элітных гаспадарак і вырошчвае насенне I—II рэпрадукцый для забеспячэння імі гаспадарак зоны ці раёна. На Беларусі больш за 500 Н.г. Для атрымання чыстагатунковага, здаровага і высокаўраджайнага насення ў Н.г. выкарыстоўваюць інтэнсіўныя тэхналогіі вырошчвання с.-г. культур, з улікам біял. асаблівасцей культуры і сорту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ІНСТЫТУ́Т ПРАЕКТАВА́ННЯ АБ’Е́КТАЎ КАМУНА́ЛЬНАЙ ГАСПАДА́РКІ (Белкамунпраект) Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1968 у Мінску. Да 1969 Бел.ін-т праектавання капітальнага рамонту жылых і грамадскіх будынкаў і буд-ва камунальных аб’ектаў. Асн. кірункі работы: распрацоўка комплексных праектаў буд-ва і рэканструкцыі камунальных прадпрыемстваў, вытв.баз рамонтна-буд. арг-цый, аб’ектаў добраўпарадкавання, зялёнага буд-ва, гар. электратранспарту, перапрацоўкі быт. адкідаў, грамадз. абслугоўвання насельніцтва, цепла- і водазабеспячэння, каналізацыі і інш. аб’ектаў гар. гаспадаркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДЭРА́ЛЬНАЕ БЮРО́ РАССЛЕ́ДАВАННЯЎ (англ. Federal Bureau of Investigation, скарочана FBI; ФБР),
ведамства ЗША для расследавання парушэнняў федэральных законаў і забеспячэння дзярж. бяспекі. Засн. ў 1908 як Бюро расследаванняў, з 1.7.1935 сучасная назва. Падпарадкоўваецца федэральнаму міністру юстыцыі, узначальваецца дырэктарам (у 1924—72 Дж.Э.Гувер). Займаецца расследаваннем парушэнняў федэральнага крымін. заканадаўства, вядзе барацьбу з дзейнасцю замежных разведак і тэрарызмам, забяспечвае ахову прэзідэнта ЗША, крыміналагічную экспертызу рэчавых доказаў і вядзенне баз даных па злачынствах і злачынцах для інш. праваахоўных органаў. Штаб-кватэра ў Вашынгтоне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СВІ́СЛАЧ»,
гасцініца ў Мінску. Пабудавана ў 1938 (арх. А.П.Воінаў). Да 1987 наз. «Беларусь». У кампазіцыі 5-павярховага будынка вылучаны 6-павярховы вуглавы паўкруглы ў плане аб’ём з цэнтр. уваходам. Да яго пад прамым вуглом прымыкаюць бакавыя крылы. Пластыку фасадаў ствараюць рытмічна пастаўленыя трохчвэртныя калоны без баз і капітэлей, якія падтрымліваюць атыкавы паверх. Калоны цэнтр.ч.найб. па маштабе. У Вял.Айч. вайну гасцініца спалена, адноўлена паводле праекта аўтара ў 1947. У 1978 рэстаран гасцініцы рэканструяваны і расшыраны (арх. Л.Мельнік, інтэр’еры аформлены скульпт. А.Глебавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ЎПЕЛЬ Ігар Васілевіч (н. 8.4.1949, в. Гарадзец Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1994). Скончыў БДУ (1971), дзе працуе з 1979 (з 1997 заг. кафедры). Навук. працы па стварэнні інтэлектуальных інфарм. сістэм, лінгвістычных баз ведаў, семантычным аналізе тэксту. Распрацаваў прынцыпы, метады і алгарытмы ўзнаўляльнага мадэліравання лінгвістычных аб’ектаў і працэсаў, стварыў камп’ютэрную сістэму бел.-рус. і рус.-бел. машыннага перакладу тэкстаў.
Тв.:
Инженерно-лингвистические принципы, методы и алгоритмы автоматической переработки текста. Мн., 1991;
Development and application of corpus of Virtual texts in MM-system // Вести БГУ. Сер. 1 1996. №3.