прыўзня́ты, -ая, -ае.

1. Бадзёры, ажыўлены.

П. настрой.

2. Высокі, урачысты.

П. тон.

|| наз. прыўзня́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узня́ты, -ая, -ае.

1. Радасна-ўсхваляваны, бадзёры.

У. настрой.

2. Узвышаны, урачысты (пра мову, стыль).

|| наз. узня́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узбадзёрыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., каго (што).

Выклікаць бадзёры настрой, прыліў энергіі, падбадзёрыць.

Яго словы мяне ўзбадзёрылі.

|| незак. узбадзёрваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамя́цца, -мну́ся, -мне́шся, -мне́цца; -мнёмся, -мняце́ся, -мну́цца; -мніся; зак. (разм.).

Прывесці сябе ў бадзёры стан, рухаючыся, прагульваючыся, размяцца.

|| незак. праміна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. прамі́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АСАНА́НС (ад франц. assonance сугучнасць),

паўтарэнне аднолькавых або падобных галосных гукаў; від гукапісу. Паэт. твору, як і алітэрацыя, з якой ён звычайна спалучаецца, надае мілагучнасць і сэнсава-эмац. выразнасць. У вершы Я.​Купалы «Летам» асананс стварае радасны, бадзёры настрой: «Звоніць поле доляй, воляй, // Звоніць поле ў каласкі...». У сучаснай паэзіі часта ўжываецца асанансная (недакладная) рыфма, у якой супадаюць толькі галосныя гукі.

т. 2, с. 20

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

cheerful [ˈtʃɪəfəl] adj.

1. бадзёры, вясёлы, ра́дасны

2. я́ркі, све́тлы (пра дзень)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

rześki

бадзёры, жвавы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

krzepki

кніжн. моцны; дужы; бадзёры;

krzepki staruszek — бадзёры дзядок

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

stmmungsvoll a бадзёры

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

hale [heɪl] adj. lit. здаро́вы, мо́цны, ду́жы

hale and hearty здаро́вы і бадзёры

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)