анаматапе́я

(гр. onomatopoiia = словатворчасць)

словаўтварэнне шляхам гукапераймання (напр. «бабах», «бабахаць»).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

баба́х, выкл.

1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння моцнага грукату ад выбуху, стрэлу, падзення чаго‑н. цяжкага. «Бах! Бабах!» Гэта ўжо стралялі з вінтовак. Хомчанка.

2. у знач. вык. Разм. Ужываецца ў знач. дзеясл. «бабахнуць», «бабахнуцца», «бабахаць». Мядзведзь ілбом у борць Бабах. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Набамбе́рыць ’насыпаць’ (любан., Жыв. сл., 150), набам‑ вірыцца ’наесціся’ (Сцяшк. Сл.). Утварэнні тыпу набабахаць, набабаніць ’наліць празмерна, накласці’ і г. д. узыходзяць да адпаведных дзеясловаў з рэдуплікацыяй (гл. баба́хаць); назальны элемент, як і незвычайны вакалізм, у прыведзеных словах можа тлумачыцца экспрэсіўным характарам слоў або як вынік уплыву літоўскіх слоў тыпу bambėti ’бурчаць’, Ьат‑ binti ’купіць, біць’, bambt ’бух’ і г. д. Параўн. абамбёрыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)