autentyczny

аўтэнтычны, даставерны, сапраўдны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

арыгіна́льны, -ая, -ае.

1. Не запазычаны, не перакладны, аўтэнтычны.

А. рукапіс.

2. Створаны ў выніку самастойнай творчасці.

Арыгінальнае рашэнне задачы.

3. Своеасаблівы, непадобны да іншых, дзіўны.

Арыгінальныя паводзіны.

Арыгінальна (прысл.) апранацца.

|| наз. арыгіна́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

authentic [ɔ:ˈθentɪk] adj.

1. аўтэнты́чны; арыгіна́льны

2. праўдзі́вы, пра́вільны

3. сапра́ўдны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

authentic

[ɔˈӨentɪk]

adj.

1) арыгіна́льны, сапра́ўдны, аўтэнты́чны

an authentic account — аўтэнты́чны дакумэ́нт

2) вераго́дны, пэ́ўны; праўдзівы, пра́вільны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АРЫГІНА́Л (ад лац. originalis першапачатковы),

1) сапраўдны, аўтэнтычны твор у адрозненне ад копіі або падробкі, фальсіфікацыі; першапачатковы экзэмпляр дакумента.

2) У выдавецкай справе машынапісны экзэмпляр, рукапіс і графічны матэрыял, з якіх робіцца набор; дакументальная аснова друкаванага твора, напрыклад арыгінал кнігі, артыкула.

3) Не падобны на іншых, самабытны, своеасаблівы чалавек, дзівак.

т. 2, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

úrschriftlich a аўтэнты́чны, арыгіна́льны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

originál a арыгіна́льны, сапра́ўдны, аўтэнты́чны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

genuine

[ˈdʒenjuɪn]

adj.

1) сапраўдны́, аўтэнты́чны (тэкст); праўдзі́вы (крыні́ца), непадро́блены

2) шчы́ры, нефальшы́вы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

сапра́ўдны, -ая, -ае.

1. Які адпавядае рэчаіснасці, аўтэнтычны, рэальны, праўдзівы.

С. дакумент.

2. Які захоўвае сваю сілу, дзейнічае.

Білет с. тры дні.

3. Які з’яўляецца лепшым узорам чаго-н., ідэалам каго-, чаго-н.

С. мастак.

Сапраўдная дружба.

4. Пра адмоўныя якасці каго-н. (разм.).

С. дурань.

○

Сапраўдны лік — у матэматыцы: усякі лік, дадатны або адмоўны, цэлы або дробавы.

|| наз. сапра́ўднасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Аўтэ́нтык (БРС, Нас., Яруш.), ст.-бел. автентикъ (з 1344? Нас. гіст.; 1644, Булыка, Запазыч.), автентичний (з 1333? Нас. гіст.). Праз польск. autentyk, autentyczny або непасрэдна з лац. authenticus (грэч. αὐθεντικός ’які мае самастойную вартасць’). Для бел. аўтэнтычны малаверагодна, насуперак Крукоўскаму, Уплыў, 76, паўторнае запазычанне з рус. аутентичный.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)