Адміністрацыйная аўтаномія 1/608

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Культурна-нацыянальная аўтаномія» 2/230, 468

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАКА́НДСКАЯ АЎТАНО́МІЯ,

дзяржаўнае ўтварэнне ў Туркестане ў 1917—18. Абвешчана 26—29.11(9—12.12).1917 у г. Каканд на 4-м Надзвычайным краёвым з’ездзе мусульман. Дамагалася ліквідацыі сав. улады ў Туркестане, аднаўлення Какандскага ханства, аддзялення Туркестана ад Сав. Расіі, захавання буйнога землеўладання. Былі выбраны Туркестанскі часовы савет (заканад. орган) і Часовы ўрад. Шукала падтрымкі і дапамогі ў бухарскага эміра, атамана А.І.Дутава, англічан і інш. Створаныя аўтанамістамі ўзбр. атрады на чале з Іргашом разбіты чырвонагвардзейцамі ў лют. 1918.

т. 7, с. 442

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАЦЫЯНА́ЛЬНА-КУЛЬТУ́РНАЯ АЎТАНО́МІЯ «БЕЛАРУ́СЫ РАСІІ»,

гл. ў арт. Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія «Беларусы Расіі».

т. 11, с. 226

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФЕДЭРА́ЛЬНАЯ НАЦЫЯНА́ЛЬНАКУЛЬТУ́РНАЯ АЎТАНО́МІЯ «БЕЛАРУ́СЫ РАСІ́І»

(ФНКА),

грамадская арганізацыя беларусаў Расіі. Створана ў 1999. Аб’ядноўвае 11 рэгіянальных нац.-культ. аўтаномій беларусаў і інш. грамадскія арг-цыі Расіі, якія садзейнічаюць рэалізацыі мэт і задач арг-цыі. Гал. орган — з’езд (адбыліся ў крас. 1999 і кастр. 2002), які склікаецца не радзей як раз у 3 гады. У перыяд паміж з’ездамі дзейнічае Савет аўтаноміі (выбіраецца на з’ездзе тэрмінам на 3 гады). З’езд таксама выбірае старшыню Савета аўтаноміі (з крас. 1999 — Ф.​П.​Каўрыга).

Асн. мэты аўтаноміі: садзеянне захаванню і развіццю бел. мовы, традыцый, нац. культуры бел. народа ў разнастайных формах (стварэнне культ. цэнтраў, фондаў, устаноў, арг-цый культуры і адукацыі, развіццё сродкаў масавай інфармацыі, камунікацыі і інш.); развіццё супрацоўніцтва і ўзаемаразумення з інш. нац. аб’яднаннямі, якія дзейнічаюць на тэр. Рас. Федэрацыі і за яе межамі; садзеянне рэалізацыі і абароне канстытуцыйных правоў і свабод, нац. годнасці, барацьбе з нац. экстрэмізмам ва ўсіх яго формах і праявах; каардынацыя дзейнасці арганізацый і інш. аб’яднанняў беларусаў у Расіі, забеспячэнне інфарм. абмену паміж імі.

У.​Б.​Ламека.

т. 16, с. 346

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

автоно́мия аўтано́мія, -міі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

autonomia

ж. аўтаномія

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

autonomy [ɔ:ˈtɒnəmi] n.

1. аўтано́мія, сама кірава́нне; незале́жнасць

2. самасто́йнасць (пра чалавека)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Autonomíe f -, mí¦en аўтано́мія, самакірава́нне; незале́жнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

аўтанамі́ст

(ад аўтаномія)

прыхільнік аўтаноміі 1.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)