очковтира́тельство ашука́нства, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шу́лерства, ‑а, н.

Выкарыстанне махлярства, ашуканства ў картачнай гульні. // перан. Падман, махлярства, ашуканства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няпра́ўда, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. Тое, што знаходзіцца ў супярэчнасці з праўдай; хлусня.

Няпраўдай свет пройдзеш, ды назад не вернешся (прыказка).

2. Ашуканства, падман.

Многа пабачыў на вяку ашуканства і няпраўды.

3. у знач. вык. Не адпавядае сапраўднасці.

Н., што ён памяняў месца працы. — Ён твой сябар? — Н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

махіна́тарства, ‑а, н.

Занятак, паводзіны махінатара; махлярства, ашуканства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вымахлё́ўваць

‘атрымліваць што-небудзь шляхам махлярства, ашуканства’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вымахлё́ўваю вымахлё́ўваем
2-я ас. вымахлё́ўваеш вымахлё́ўваеце
3-я ас. вымахлё́ўвае вымахлё́ўваюць
Прошлы час
м. вымахлё́ўваў вымахлё́ўвалі
ж. вымахлё́ўвала
н. вымахлё́ўвала
Загадны лад
2-я ас. вымахлё́ўвай вымахлё́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час вымахлё́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ашука́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ашуканца, ашуканства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

deceit [dɪˈsi:t] n. ашука́нства; мана́, падма́н; хлусня́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

камуфля́ж, -у, м.

1. Маскіроўка вайсковай тэхнікі, будынкаў і пад. шляхам фарбавання палосамі, плямамі рознай формы і рознага колеру (спец.).

2. перан. Падманныя дзеянні, маскіроўка якой-н. дзейнасці, ашуканства.

|| прым. камуфля́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тарыры́ ’крутня, ашуканства; штукі’ (Шпіл.). Гукапераймальнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

надува́тельство разг. ашука́нства, -ва ср.; (мошенничество) махля́рства, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)