абіра́ны, -ая, -ае.

1. Ачышчаны ад лупін.

Абіраная бульба.

2. Зняты з дрэва.

Абіраныя яблыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сырэ́ц, -рцу́, м.

Не да канца выраблены або не ачышчаны прадукт, паўфабрыкат.

Лён-с.

|| прым. сырцо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стэры́льны, -ая, -ае.

1. Ачышчаны ад мікраарганізмаў, абеззаражаны.

Стэрыльная павязка.

2. Які стаў бясплодным у выніку стэрылізацыі.

|| наз. стэры́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыстылява́ны, ‑ая, ‑ае.

Ачышчаны перагонкай. Дыстыляваная вада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

часа́ны¹, -ая, -ае.

Распраўлены, прыгладжаны пры дапамозе расчоскі (пра валасы); ачышчаны ад кастрыцы пры дапамозе грэбеня (пра лён, пяньку і пад.).

Ч. лён.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няве́яны, ‑ая, ‑ае.

Не ачышчаны ад мякіны (пра збожжа).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рафіна́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Ачышчаны цукар у кавалках рознай формы.

[Фр. raffinade.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рафінава́ны, -ая, -ае.

1. Ачышчаны ад дамешак (спец.).

Р. алей.

Р. цукар.

2. перан. Вытанчаны, удасканалены (кніжн.).

Р. густ.

|| наз. рафінава́насць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэктыфіка́т, ‑у, М ‑каце, м.

Спец. Спірт, ачышчаны пры дапамозе рэктыфікацыі; чысты спірт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГАРБУЗЯ́НКА,

бел. традыцыйная страва. Наз. таксама гарбузовай кашай. Ачышчаны гарбуз крышаць, дабаўляюць крупы (часцей прасяныя) і вараць. Згатаваную гарбузянку таўкуць, часам ставяць у лёгкі дух, заліваюць параным малаком, дадаюць соль, цукар, масла. Пашырана на ўсёй Беларусі.

т. 5, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)