Ачмурэ́ць (БРС, Бяльк., Яўс.), ашмурэць (Юрч.), ачмуры́ць ’адурачыць’ (Касп.), ачмураць (БРС). Ад чмурэць ’дурэць, чадзець’, чмуры́ць ’дурыць’. Гл. чмур.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
odurzyć
зак. адурманіць, ачмурыць; замарочыць; аглуміць, ачмуціць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ашукаць, абмануць, абманіць, падмануць, абдурыць, паддурыць, правесці, падвесці, абвесці, звесці, абысці, схітраваць, схітрыць, абхітрыць, перахітрыць, аблічыць, абважыць; абгуляць, падседзець, скруціць, абкруціць, аблытаць, апутаць, нагрэць, абалваніць, абжуліць, зжульнічаць, ачмурыць, ачмуціць (разм.) □ увесці ў зман, абвесці вакол пальца, абкруціць вакол пальца, падвесці пад манастыр, пусціць пыл у вочы, пусціць пылу ў вочы, абуць у лапці
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)