падчарня́ць

ачарніць што-небудзь, каго-небудзь, пафарбаваць у чорны колер’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падчарня́ю падчарня́ем
2-я ас. падчарня́еш падчарня́еце
3-я ас. падчарня́е падчарня́юць
Прошлы час
м. падчарня́ў падчарня́лі
ж. падчарня́ла
н. падчарня́ла
Загадны лад
2-я ас. падчарня́й падчарня́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падчарня́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыгу́дзіць

‘крыху ачарніць, зняславіць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыгу́джу прыгу́дзім
2-я ас. прыгу́дзіш прыгу́дзіце
3-я ас. прыгу́дзіць прыгу́дзяць
Прошлы час
м. прыгу́дзіў прыгу́дзілі
ж. прыгу́дзіла
н. прыгу́дзіла
Загадны лад
2-я ас. прыгу́дзь прыгу́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыгу́дзіўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

oszkalować

зак. зняславіць, ачарніць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

oczernić

зак. ачарніць, абгаварыць, абняславіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ачэ́рнены

1. окра́шенный в чёрный цвет;

2. перен. очернённый;

1, 2 см. ачарні́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затапта́ць, -тапчу́, -то́пчаш, -то́пча; -тапчы́; -тапта́ны; зак.

1. што. Топчучы, зараўняць або ўціснуць што-н., прыціснуць.

З. сляды.

З. сцізорык у зямлю.

З. каго-н. у гразь (перан.: зняславіць, ачарніць; разм.).

2. каго (што). Топчучы, задушыць, забіць.

Конь затаптаў шчаня.

3. што. Забрудзіць слядамі (разм.).

З. падлогу.

|| незак. зато́птваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знясла́віць, ‑слаўлю, ‑славіш, ‑славіць; зак., каго-што.

Распаўсюдзіць благія чуткі пра каго‑, што‑н.; зганьбіць, ачарніць. — Два гады кіраваў, стараўся, гаспадарку ладзіў, пра рэпутацыю дбаў, а тут ушчалося напасце. Зняславілі, зганьбілі, раскрытыкавалі... Быкаў. Яго, лепшага брыгадзіра, знялі з пасады, зняславілі на ўвесь калгас ды яшчэ ў раённай газеце распісалі. Б. Стральцоў. // Сваімі паводзінамі, учынкамі пазбавіць добрага імя; абняславіць. — Я табе аддала ўсё. А ты... зняславіў, насмяяўся... З дзіцем хочаш пакінуць? Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

obgadać

зак.

1. абгаварыць, ачарніць каго, напляткарыць пра каго;

2. разм. абмеркаваць, абгаварыць;

obgadać sprawę — абмеркаваць справу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

затапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., каго-што.

1. Ездзячы, ходзячы, прымяць падэшвамі, капытамі; патаптаць. Затаптаць снег. Затаптаць траву. // Топчучы, зацерці, зраўняць, зрабіць непрыкметным. Затаптаць след. Затаптаць лінію на пяску. // Задушыць, раздушыць, стаўшы нагамі, капытамі. — Петро! Бяры на плечы адну дзяўчынку, а я другую, а то затопчуць. Маўр.

2. Топчучы, наступіўшы, патушыць агонь на чым‑н. Затаптаць папяросу. □ Домна схапіла з прыпечку лучыну і затаптала агонь. Лобан.

3. Топчучы, уціснуць, умяць у пясок, зямлю і інш. — Выхапіў асілак Дубавік свой востры меч і адсек цмоку ўсе тры галавы. Дзве галавы ў дрыгву затаптаў, а трэцюю на меч уссадзіў. Якімовіч.

4. Разм. Забрудзіць слядамі. Затаптаць падлогу.

•••

Затаптаць у гразь каго-што — зняславіць, ачарніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што чым.

Кідаючы што‑н., запоўніць (адтуліну, яму і пад.) або пакрыць, засыпаць зверху. Закідаць яму ламаччам. Закідаць разору зямлёй. □ Калі дома скідалі сена ў адрынку, [Юзік] не ўцярпеў, набраў велізарны ахапак і, быццам незнарок, закідаў ім Шуру, збіўшы з ног. Крапіва. // Кінуць у вялікай колькасці на каго‑, што‑н. Закідаць артыста кветкамі. Закідаць танкі гранатамі. // перан. Накіраваць каму‑н. што‑н. у вялікай колькасці. Закідаць прамоўцу пытаннямі.

•••

Закідаць граззю каго — несправядліва абвінаваціць; абняславіць, ачарніць.

Закідаць каменнем каго — асудзіўшы за што‑н., не прызнаць сваім, адвергнуць.

Закідаць шапкамі — лёгка і хутка перамагчы, падолець каго‑н.

закіда́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.

1. Незак. да закінуць.

2. перан. Разм. Намякаць на што‑н. [Кацярына:] Не ўгаварвай, я ведаю, куды ты закідаеш. Крапіва.

•••

Закідаць вуду куды — тое, што і закідаць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)