охлажда́ть несов., прям., перен. ахало́джваць, асту́джваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прохола́живать несов., с.-х. прахало́джваць, ахало́джваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ахало́джванне ср. охлажде́ние; см. ахало́джваць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прохлажда́ть несов., разг., уст. прахало́джваць, ахало́джваць; асту́джваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

РЭФРЫЖЭРА́ТАР (франц. réfrigérateur ад лац. refrigerare ахалоджваць),

транспартны сродак з цеплаізаляванымі камерамі і халадзільнымі ўстаноўкамі для перавозкі хуткапсавальных грузаў. У якасці Р. выкарыстоўваюць спец. ізатэрмічныя аўтамабілі і прычэпы, вагоны і паязды, судны. Ізатэрмічныя аўтамабілі маюць кузаў з цеплаізаляцыяй, якая абмяжоўвае цеплаабмен паміж унутр. і вонкавымі паверхнямі. Адрозніваюць аўтамабілі-лядоўнікі, аўтамабілі-Р. (з аўтам. халадзільнымі ўстаноўкамі) і з эл. ацяпленнем (забяспечвае т-ру ад +10 да -15 °C). Рэфрыжэратарныя судны бываюць грузавыя (сухагрузы) або грузапасажырскія; пашыраны рэфрыжэратарныя рыбапрамысловыя судны.

т. 14, с. 34

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

refrigerate

[rɪˈfrɪdʒəreɪt]

v.t.

ахало́джваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

маро́зіць, -ро́жу, -ро́зіш, -ро́зіць; незак.

1. Моцна ахалоджваць, замарожваць што-н.

М. яблыкі.

2. каго-што. Нішчыць холадам, марозам.

М. прусакоў.

3. безас. Пра марознае, халоднае надвор’е.

З раніцы марозіць.

|| прым. маразі́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захаладжа́ць

‘халаднець; ахалоджваць, астуджваць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. захаладжа́ю захаладжа́ем
2-я ас. захаладжа́еш захаладжа́еце
3-я ас. захаладжа́е захаладжа́юць
Прошлы час
м. захаладжа́ў захаладжа́лі
ж. захаладжа́ла
н. захаладжа́ла
Загадны лад
2-я ас. захаладжа́й захаладжа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час захаладжа́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

захало́джваць

‘халаднець; ахалоджваць, астуджваць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. захало́джваю захало́джваем
2-я ас. захало́джваеш захало́джваеце
3-я ас. захало́джвае захало́джваюць
Прошлы час
м. захало́джваў захало́джвалі
ж. захало́джвала
н. захало́джвала
Загадны лад
2-я ас. захало́джвай захало́джвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час захало́джваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ziębić

незак. ахалоджваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)