КРЫЯБІЁНТЫ [ад крыя... + біёнт(ы)],

пастаянныя жыхары вельмі халодных месцаў (на або ў снезе ці лёдзе, у талых водах і інш.). Да іх адносяцца некаторыя аднаклетачныя водарасці, напр., хіянафілы (раслінны жгуціканосец, які можа афарбоўваць снег або лёд у чырв. колер, снегавая хламідаманада), падснежнікі, некаторыя чэрві, насякомыя (снежныя блохі Colembola і інш.), антарктычная рыба трэматомус, аўцабык і інш.

т. 8, с. 530

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зазяле́ньваць

‘рабіць што-небудзь зялёным, афарбоўваць што-небудзь у зялёны колер’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. зазяле́ньваю зазяле́ньваем
2-я ас. зазяле́ньваеш зазяле́ньваеце
3-я ас. зазяле́ньвае зазяле́ньваюць
Прошлы час
м. зазяле́ньваў зазяле́ньвалі
ж. зазяле́ньвала
н. зазяле́ньвала
Загадны лад
2-я ас. зазяле́ньвай зазяле́ньвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час зазяле́ньваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мармурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Апрацаваць (апрацоўваць), афарбаваць (афарбоўваць) што‑н. пад мармур. Мармураваць паперу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

афарбо́ўвацца несов.

1. окра́шиваться, выкра́шиваться;

2. страд. окра́шиваться; выкра́шиваться; см. афарбо́ўваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выкра́шивать​I несов. (к вы́красить) фарбава́ць, выфарбо́ўваць, афарбо́ўваць; малява́ць, вымалёўваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВАРАЖЦО́Ў Мікалай Мікалаевіч (28.4.1881, г. Іркуцк, Расія — 9.8.1941),

савецкі хімік-арганік, адзін з арганізатараў анілафарбавальнай прам-сці. Скончыў Харкаўскі тэхнал. ін-т (1904). У 1904—18 выкладаў у розных ун-тах Расіі (праф. з 1917). З 1916 арганізатар і кіраўнік лабараторыі «Рускафарба», з 1924 у Маскоўскім хіміка-тэхнал. ін-це. Навук. працы па хіміі фарбавальнікаў, іх будове, здольнасці афарбоўваць прыродныя валокны. Аўтар манаграфіі «Асновы сінтэзу прамежкавых прадуктаў і фарбавальнікаў» (1934). Дзярж. прэмія СССР 1952.

М.М.Варажцоў.

т. 3, с. 509

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

kolorować

незак. размалёўваць; афарбоўваць, фарбаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

окра́шивать несов.

1. афарбо́ўваць, фарбава́ць; (только в знач. — покрывать слоем краски) малява́ць;

2. перен. (придавать особый тон, выразительный оттенок) афарбо́ўваць, надава́ць афарбо́ўку; см. окра́сить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

färben vt фарбава́ць, афарбо́ўваць;

bunt ~ размалёўваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ФА́РБЫ мастацкія,

спецыяльна прыгатаваныя вадкія цестападобныя або цвёрдыя рэчывы і саставы, якія маюць павышаныя колеравыя якасці паводле здольнасці афарбоўваць і ўстойлівасці. Падзяляюцца на мінеральныя (неарганічныя, солі або вокіслы металаў) і арганічныя (складаныя злучэнні, пераважна расл. і жывёльнага паходжання). Бываюць натуральныя і штучныя. Колеравая аснова Ф. — парашкападобныя пігменты. У залежнасці ад сувязных рэчываў вылучаюць акварэль, гуаш, пастэль, сангіну, соус, тэмперу, а таксама алейныя фарбы, клеявыя фарбы і васковыя (гл. Васковы жывапіс). Ф. бываюць празрыстыя, непразрыстыя і лесіровачныя. Вядома каля 150 Ф. для жывапісу. З іх найб. выкарыстоўваюцца цынкавыя і свінцовыя бялілы, хромы, вохры, умбра, чырвоная і зялёная кінавар, ізумрудная зелень, кобальт, ультрамарын, паленая слановая косць і інш.

т. 16, с. 323

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)