нае́зніцтва, ‑а, н.

1. Занятак наезніка (у 1 знач.); верхавая язда.

2. Прафесія наезніка ў цырку або на скачках.

3. Уст. Наезды невялікіх атрадаў кавалерыі або асобных коннікаў на непрыяцеля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мікраза́ўрыі

(н.-лац. microsauria)

атрад вымерлых земнаводных, якія лічацца зыходнымі формамі сучасных атрадаў хвастатых і бязногіх.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

светлабо́кі, ‑ая, ‑ае.

Са светлымі бакамі (пра жывёлу, птушак, дрэвы). Андрэй з начальнікам штаба і камандзірамі атрадаў Павольна ішоў між стромкіх, светлабокіх соснаў і аглядваў тых, каму ўдалося вырвацца з блакады. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скамплектава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Скласці камплект чаго‑н., дапоўніць да камплекту. Скамплектаваць бібліятэку. // Арганізаваць, стварыць пэўны калектыў. Групу скамплектавалі з камуністаў і камсамольцаў. Дзенісевіч. Віцебскі абком ЛКСМБ скамплектаваў 13 партызанскіх атрадаў. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эсэ́савец, ‑саўца, м.

Ваеннаслужачы нямецкіх фашысцкіх ахоўных атрадаў ці спецыяльных часцей фашысцкай германскай арміі. У Еўнічы сярод дня ўварвалася адступаючая рота эсэсаўцаў — ніхто неяк не чакаў гэтага: старыя, жанчыны і дзеці былі дома. Хадкевіч.

[Ад нямецкага скарачэння SS (Schutznstaffel) — ахоўны атрад).]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аістапо́ды

(н.-лац. aistopoda)

атрад выкапнёвых земнаводных, якія лічацца зыходнымі формамі сучасных атрадаў хвастатых і бязногіх земнаводных; вымерлі ў пермскім перыядзе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сальта́цыі

(лац. saltatio, ад saltare = скакаць)

раптоўныя, скачкападобныя пераўтварэнні арганізмаў, якія нібыта прыводзяць да з’яўлення новых буйных таксонаў (атрадаў, класаў, тыпаў).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ЗАХО́ДНІ РАЁН АБАРО́НЫ 1918,

аператыўнае аб’яднанне войск Сав. Расіі на Зах. напрамку ў 1918. Утвораны 11.9.1918 на базе часцей і штаба Заходняга ўчастка атрадаў заслоны для абароны тэр. краіны ад Петраграда да размежавальнай лініі з Паўд. фронтам (Чэрыкаў—Клімавічы—Рослаў) вызвалення сав. тэрыторыі ад герм. акупантаў, перафарміравання атрадаў у рэгулярныя баявыя адзінкі. Нач. раёна АЯ.Снесараў. 15.11.1918 пераўтвораны ў Заходнюю армію 1918—19.

т. 7, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Kordon

[-'dɔ˜:]

m -s, -s

1) шнуро́к

2) вайск., гіст. кардо́н, ланцу́г вартавы́х атра́даў

3) о́рдэнская сту́жка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

баяздо́льнасць, ‑і, ж.

Гатоўнасць выконваць баявыя дзеянні. Баяздольнасць арміі. □ Час быў вельмі напружаны. Трэба было.. актывізаваць дзейнасць падпольных партыйных арганізацый і іх работу сярод насельніцтва, узмацніць баяздольнасць партызанскіх атрадаў. Казлоў. // Здольнасць вырашаць адказныя задачы. Маркс няспынна падкрэсліваў, што ў ідэйным адзінстве і згуртаванасці пралетарскай партыі заключаецца крыніца яе баяздольнасці. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)