асядла́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад асядлаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасядла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Асядлаць усіх, многіх (коней).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

okulbaczyć

зак. асядлаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

osiodłać

зак. асядлаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

засядла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Прымацаваць сядло па спіну каню; асядлаць. Максім.. накіраваўся да канюшні, хутка засядлаў стаенніка. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абжарга́ць

‘падрапаць што-небудзь (руку, твар); асядлаць, сесці верхам на што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абжарга́ю абжарга́ем
2-я ас. абжарга́еш абжарга́еце
3-я ас. абжарга́е абжарга́юць
Прошлы час
м. абжарга́ў абжарга́лі
ж. абжарга́ла
н. абжарга́ла
Загадны лад
2-я ас. абжарга́й абжарга́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час абжарга́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ажарга́ць

‘сесці на каня, асядлаць каго-небудзь, што-небудзь (матацыкл, веласіпед)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ажарга́ю ажарга́ем
2-я ас. ажарга́еш ажарга́еце
3-я ас. ажарга́е ажарга́юць
Прошлы час
м. ажарга́ў ажарга́лі
ж. ажарга́ла
н. ажарга́ла
Загадны лад
2-я ас. ажарга́й ажарга́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час ажарга́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жарга́ць

‘драпаць што-небудзь (руку, твар і пад.); асядлаць каго-небудзь, сесці верхам на каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. жарга́ю жарга́ем
2-я ас. жарга́еш жарга́еце
3-я ас. жарга́е жарга́юць
Прошлы час
м. жарга́ў жарга́лі
ж. жарга́ла
н. жарга́ла
Загадны лад
2-я ас. жарга́й жарга́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час жарга́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПЕГА́С,

у старажытнагрэчаскай міфалогіі чароўны (часта крылаты) конь, які нарадзіўся з крыві або з тулава забітай Персеем гаргоны Медузы як плод яе сувязі з Пасейдонам. П. узнёсся на Алімп, дзе прыносіў Зеўсу грамы і маланкі. Паводле другога міфа, багі падаравалі П. герою Белерафонту, а той узляцеў на ім і забіў крылатую пачвару Хімеру, якая спусташала краіну. Ударам капыта П. выбіў на гары Гелікон крыніцу Гіпакрэну (грэч. «конская крыніца»), вада якой надае натхненне паэтам. Адсюль выраз «асядлаць П.» — стаць паэтам.

т. 12, с. 252

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ажырга́цьасядлаць (каня)’ (Сцяшк. МГ), абжаргаць ’абняць нагамі’ (Карскі, Мат. Ковенск.), ажыргнуць ’пераступіць праз што-небудзь’ (КЭС, лаг.). Запазычанне з балтыйскага. Параўн. літ. žìrgas ’конь’, apžer̃gti ’растапырваць’. Гл. Урбуціс, Baltistica, V (I), 1969, 59.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)