subsidence [səbˈsaɪdns,ˈsʌbsɪdəns] n. падзе́нне, спад; асяда́нне;

The building was damaged by subsidence. Будынак быў пашкоджаны пры асяданні.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

седымента́цыя

(ад лац. sedimentum = асяданне)

1) асяданне завіслых у вадкасці цвёрдых часцінак пад уздзеяннем сілы цяжару;

2) сукупнасць працэсаў нагрувашчвання адкладаў у водным асяроддзі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АНТАРКТЫ́ЧНЫ АНТЫЦЫКЛО́Н,

вобласць высокага атм. ціску над Усх. Антарктыдай. Праяўляецца на працягу ўсяго года. Асабліва ўстойлівы зімой (чэрв.жн.), калі ў час палярнай ночы мацярык моцна выхалоджваецца (т-ра ледавіковага покрыва апускаецца да -55 °C, паветра — да -89,3 °C). На перыферыі антарктычных антыцыклонаў слабыя ўсх. вятры, якія ў зоне ледавіковага схілу ператвараюцца ў сцёкавыя і ўраганныя. Найб. ціск у цэнтры антарктычнага антыцыклону на плато Савецкае (4000 м над узр. м.). Пераважае бязвоблачнае, вельмі халоднае і сухое надвор’е. Назіраецца асяданне паветра ў працэсе кампенсацыі сцёку яго з мацерыка. На вышыні антарктычны антыцыклон замяшчаецца каляпалярнай дэпрэсіяй — зонай нізкага ціску.

т. 1, с. 384

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аса́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Паступовае апусканне, асяданне (збудавання, грунту і пад.).

А. снегу.

А. дома.

2. Глыбіня апускання судна ў ваду (спец.).

Глыбокая а.

3. Тое, што і асада² (у 2 і 3 знач.).

Нож з дарагой асадкай.

Партрэт у новай асадцы.

4. Пісьмовая прылада, ручка.

Пісаць асадкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

седыме́нт

(лац. sedimentum = асяданне)

1) хім. асадак;

2) геал. адклад; глей.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

каагуля́цыя

(лац. coagulatio = згортванне, згушчэнне)

згусанне, асяданне часцінак рэчыва ў калоідным растворы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

precipitation [prɪˌsɪpɪˈteɪʃn] n.

1. meteorol. апа́дкі (пра дождж, снег і да т.п.); выпада́нне апа́дкаў;

annual precipitation гадава́я ко́лькасць апа́дкаў

2. chem. асяда́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

седыментало́гія

(ад лац. sedimentum = асяданне + -логія)

раздзел геалогіі, які вывучае механізм узнікнення асадачных парод.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

седыментагене́з

(ад лац. sedimentum = асяданне + -генез)

працэс накаплення і канчатковага асядання асадкаў у водным асяроддзі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

осажде́ние

1. хим. асаджэ́нне, -ння ср., аса́джванне, -ння ср.; см. осажда́тьII;

2. (оседание) асяда́нне, -ння ср.;

3. метеор. апада́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)