wary [ˈweəri] adj. (of) насцяро́жаны; падазро́ны;

be wary быць напагато́ве; асцерага́цца;

keep a wary eye оn smb. асцерага́цца каго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

heed2 [hi:d] v. звярта́ць ува́гу, улі́чваць; асцерага́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

shun [ʃʌn] v. пазбяга́ць, трыма́цца ўбаку́; асцерага́цца;

shun temptation не паддава́цца спаку́се

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

strzec się

незак. асцерагацца, сцерагчыся

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

стере́чься

1. прост. сцерагчы́ся; (остерегаться) асцерага́цца; (беречься) берагчы́ся;

2. страд. сцерагчы́ся, пільнава́цца; см. стере́чь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пільнава́цца, -ну́юся, -ну́ешся, -ну́ецца; -ну́йся; незак.

1. чаго. Знаходзіцца паблізу чаго-н., не адыходзіцца.

П. хаты.

2. каго. Хадзіць следам за кім-н., трымацца каго-н.

П. бацькі.

3. чаго. Удзяляць увагу чаму-н.

П. гаспадаркі.

4. чаго. Прытрымлівацца чаго-н., кіравацца чым-н.

П. правіл, дысцыпліны.

5. Асцерагацца, быць уважлівым.

Пераходзячы дарогу, трэба п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

apprehensive [ˌæprɪˈhensɪv] adj. (about, of) які́ адчувае трыво́гу;

be apprehensive хвалява́цца, асцерага́цца;

be apprehensive of the future хвалява́цца за бу́дучыню

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

галалёдзіца, ‑ы, ж.

Ледзяная корка на паверхні зямлі, не пакрытая снегам; галалёд. Зноў прыціскаў марозік, і галалёдзіца шклом пакрывала дарогі. Дуброўскі. // Стан пагоды, калі паверхня зямлі, дрэў і інш. пакрыта ледзяной коркай. У той дзень была галалёдзіца, тратуары зрабіліся слізкімі і Валіку прыходзілася ўвесь час асцерагацца, каб не пакаўзнуцца. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакаўзну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Не ўстаяць, не ўтрымацца на коўзкім месцы; паслізнуцца. У той дзень была галалёдзіца, тратуары зрабіліся слізкімі і Валіку прыходзілася ўвесь час асцерагацца, каб не пакаўзнуцца. Жычка.

2. перан. Разм. Дапусціць памылку ў паводзінах, якіх‑н. дзеяннях. [Бацька:] — Глядзі толькі не пакаўзніся, справа гэта не такая простая. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

watch3 [wɒtʃ] v.

1. сачы́ць, назіра́ць;

watch TV глядзе́ць тэлеві́зар

2. (over) пільнава́ць, сцерагчы́

3. infml асцерага́цца;

Watch your head! Асцярожна, не стукніся галавою!

4. (for) чака́ць, выгляда́ць;

watch for a chance чака́ць зру́чнага мо́манту

watch the clock адсядзе́цца на пра́цы

watch out [ˌwɒtʃˈaʊt] phr. v. infml асцерага́цца;

Watch out! There is a car! Асцярожна! Машына!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)