Міжнародны астранамічны саюз 7/178

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГАДЗІ́ННІК АСТРАНАМІ́ЧНЫ,

гадзіннік для вызначэння, адліку і захавання дакладнага часу, які неабходны пры астр. даследаваннях, у практычнай астраноміі, астраметрыі. У старажытнасці для астр. даследаванняў карысталіся пясочнымі, вадзянымі і сонечнымі гадзіннікамі. Іх хібнасць складала секунды і болей. Да сучасных гадзіннікаў астранамічных адносяць спец. маятнікавыя (з сутачным ходам гадзіннікаў да 5∙10​−4 с), кварцавыя гадзіннікі (з сутачным ходам 5∙10​−7 с), квантавыя гадзіннікі (атамныя гадзіннікі з сутачным ходам не больш за 10​−8 с).

Маятнікавыя гадзіннікі канструкцый англ. інж. У.​Г.​Шорта і сав. канструктара Ф.​М.​Федчанкі складаюцца з 2 маятнікаў — свабоднага і другаснага. Іх дакладнасць заснавана на ўласцівасці маятніка захоўваць пастаянным перыяд сваіх ваганняў, які залежыць ад даўжыні маятніка. Для выключэння ўплыву змены знешніх умоў (т-ры, атм. ціску) на перыяд ваганняў стрыжань робяць з матэрыялу з малым каэф. лінейнага расшырэння, а сам свабодны маятнік змяшчаюць у герметычным аб’ёме ў ізатэрмічным пакоі. Маятнік злучаны з другасным гадзіннікавым механізмам эл. ланцугом. Маятнікавыя гадзіннікі патрабуюць папраўкі пры дапамозе астр. назіранняў або радыёсігналаў дакладнага часу, што выконваюцца службай часу. Кварцавыя гадзіннікі заснаваны на п’езаэлектрычным эфекце; малекулярныя і атамныя — на выкарыстанні ўласнай частаты ваганняў малекул і атамаў некаторых рэчываў (аміяку, цэзію, вадароду), што дало магчымасць стварыць новую, незалежную ад астр. назіранняў сістэму лічэння часу.

Літ.:

Бакулин П.И., Блинов Н.С. Служба точного времени. 2 изд. М., 1977.

Н.​А.​Ушакова.

т. 4, с. 421

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЖНАРО́ДНЫ АСТРАНАМІ́ЧНЫ САЮ́З (MAC; International Astronomical Union),

навуковая арганізацыя, якая садзейнічае развіццю астраноміі ва ўсіх яе аспектах. Засн. ў 1919. Асн. мэты: каардынацыя ў міжнар. маштабе астр. даследаванняў (астрафізіка, зорная астраномія, радыёастраномія, планетныя сістэмы, фундаментальная астраномія і інш.), афіцыйнае прысваенне назваў і абазначэнняў астр. целам і дэталям іх паверхні і інш. Члены MAC 60 краін (1999). Сакратарыят — у Парыжы.

А.​А.​Шымбалёў.

т. 10, с. 341

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Дзяржаўны астранамічны інстытут імя Штэрнберга 9/591

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

астрономи́ческий астранамі́чны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэлеско́п¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Астранамічны аптычны прыбор для назірання за нябеснымі целамі.

|| прым. тэлеско́пны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэадалі́т, -а, Мі́це, мн. -ы, -аў, м.

Геадэзічны і астранамічны інструмент для вымярэння гарызантальных і вертыкальных вуглоў.

|| прым. тэадалі́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

астраля́бія, -і, мн. -і, -бій, ж.

Астранамічны і геадэзічны вугламерны інструмент, які выкарыстоўваўся раней для вызначэння становішча нябесных цел, пры здымцы планаў мясцовасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

астро́граф, ‑а, м.

Астранамічны прыбор для фатаграфавання нябесных аб’ектаў.

[Ад грэч. astron — зорка і grapho — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

astronmisch a астранамі́чны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)