asortyment, ~u

м. асартымент;

asortyment handlowy (towarowy) — гандлёвы (таварны) асартымент;

asortyment jednorodny — аднародны асартымент;

asortyment materiałów — асартымент матэрыялаў;

asortyment produkcji — асартымент прадукцыі;

asortyment usług — acapтымент паслуг;

asortyment złożony (zróżnicowany) — складаны асартымент;

ograniczony asortyment — абмежаваны асартымент;

szeroki asortyment towarów — шырокі асартымент тавараў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

расшы́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв.. -рыцца; зак.

1. Стаць больш шырокім. пашырыцца.

Пляцоўка расшырылася.

2. Павялічыцца колькасна, у аб’ёме; пашырыцца.

Асартымент прадуктаў расшырыўся.

3. Стаць больш шырокім па змесце. паглыбіцца.

Тэматыка дакладаў расшырылася.

|| незак. расшыра́цца, -а́ецца.

|| наз. расшырэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ДАГАВО́Р ПАСТА́ЎКІ,

пагадненне, у адпаведнасці з якім арганізацыя-пастаўшчык абавязваецца паставіць арганізацыі-пакупніку прадукцыю (тавары) ва ўстаноўлены тэрмін, па ўзгодненай цане і ў адпаведнасці з узгодненымі тэхн. патрабаваннямі. У дагаворы пастаўкі вызначаецца наменклатура (асартымент), колькасць і якасць прадукцыі (тавараў), тэрміны пастаўкі і цана, а ў доўгатэрміновым дагаворы па працяглых прамых гасп. сувязях — найменне, групавая наменклатура (асартымент) і колькасць прадукцыі, парадак і тэрмін узгаднення і прадастаўлення спецыфікацый. Пры адсутнасці гэтых умоў дагавор пастаўкі лічыцца незаключаным. За парушэнне абавязкаў дагавора пастаўкі плаціцца няўстойка (штраф, пеня) і кампенсуюцца страты (панесеныя расходы і неатрыманы прыбытак).

т. 5, с. 571

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Sortimnt n -s, -e асартыме́нт (тавараў і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

variety [vəˈraɪəti] n.

1. разнаста́йнасць, разнаро́днасць;

give/lend/add variety to smth. уно́сіць разнаста́йнасць у што-н.;

for a variety of reasons па ро́зных прычы́нах

2. асартыме́нт, шэ́раг (рэчаў);

a wide variety (of) вялі́кі асартыме́нт

3. гату́нак, сорт;

a variety of apples сорт я́блыкаў

4. вар’етэ́, эстра́да

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ГАЛАНТАРЭ́Я (франц. galanterie літар. ветлівасць, далікатнасць),

гандлёвая назва прадметаў упрыгожання, туалету і асабістага ўжытку. Асартымент галантарэі з улікам зыходных матэрыялаў зведзены ў групы: тэкстыльную (стужкі, тасьмы, гальштукі і інш.), з пластычных мас (грабяні, гузікі і інш.), металічныя (брошкі, спражкі і інш.), скураныя (пальчаткі, рамяні паясныя і інш.), шчоткі і люстэркі.

т. 4, с. 450

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сертыфіка́т, ‑у, М ‑каце, м.

1. Пазыковае фінансавае абавязацельства дзяржавы. // Назва аблігацый спецыяльных дзяржаўных пазык.

2. У знешнім гандлі — дакумент са звесткамі пра асартымент, колькасць, якасць тавару.

3. У сельскай гаспадарцы — дакумент на гатунковасць і якасць насення.

4. Кніжн. Пісьмовае пасведчанне аб чым‑н.

[Ад лац. certificatus — засведчаны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАГІЛЁЎСКАЯ СТУЖКАТКА́ЦКАЯ ФА́БРЫКА імя 50-годдзя БССР.

Уведзена ў дзеянне ў 1963 у Магілёве. Складаецца з вытв-сцей: гардзіннай, стужкаткацкай, пляцельнай, фарбавальна-аздабляльнай і інш. З 1993 адкрытае акц. т-ва «Стужка». Асартымент прадукцыі (1999) уключае больш за 200 найменняў вырабаў, у т. л. гардзіннае палатно, стужкі рознага прызначэння, шнуры, тасьма, бінты мед., тэкст. засцежка «Кантакт» і інш.

т. 9, с. 460

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЦЁМАЎ (Пётр Сяргеевіч) (н. 4.7.1941, в. Воткіна Хвастовіцкага р-на Калужскай вобл.),

бел. мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1969). Працуе гал. мастаком Барысаўскага хрусталёвага з-да. У галіне маст. шкла распрацаваў асартымент масавых вырабаў з бясколернага хрусталю, каляровага і бясколернага шкла (пітны прыбор «Дзьмухавец», сталовыя сервізы, вазы «Кольцы» і інш.).

Літ.:

Беларускае мастацкае шкло: [Альбом]. Мн., 1978.

М.​М.​Яніцкая.

П.С.Арцёмаў. Вазы. 1973.

т. 1, с. 534

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКІ ХАРЧО́ВЫ КАМБІНА́Т.

Засн. ў 1956 у Мінску як вучэбная база для сістэмы Бел. рэсп. саюза спажывецкіх т-ваў і быў вызначаны базавым прадпрыемствам у харч. прам-сці Белспажыўсаюза па перапрацоўцы садавіны і агародніны. Мае цэхі: сокавы, кансервавы і канцэнтраванага яблычнага соку. У 1999 асартымент прадукцыі складае каля 60 назваў: пладова-ягадныя сокі, варэнні і кампоты, марынаваныя агуркі і памідоры, абедзенныя і закусачныя кансервы з агародніны, канцэнтраваны яблычны сок, моцныя спіртаваныя напіткі і інш.

т. 10, с. 453

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)