1. Паступовае апусканне, асяданне (збудавання, грунту і пад.).
А. снегу.
А. дома.
2. Глыбіня апускання судна ў ваду (спец.).
Глыбокая а.
3. Тое, што і асада² (у 2 і 3 знач.).
Нож з дарагой асадкай.
Партрэт у новай асадцы.
4. Пісьмовая прылада, ручка.
Пісаць асадкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вісцэрапто́з
(ад лац. viscera = вантробы + -птоз)
мед.апусканне вантробаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
энтэрапто́з
(ад энтэра- + -птоз)
апусканне органаў у брушной поласці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАПІЛЯ́РНЫЯ З’Я́ВЫ,
сукупнасць фіз. з’яў, абумоўленых сіламі паверхневага нацяжэння на мяжы падзелу паміж асяроддзямі, якія не змешваюцца; асобны выпадак паверхневых з’яў. Адкрыты і даследаваны Леанарда да Вінчы, Б.Паскалем і Дж.Журэнам; тэорыя К.з. распрацавана ў работах П.Лапласа, Т.Юнга, Дж.Гібса і інш.
Да К.з. звычайна адносяць з’явы ў вадкасцях, выкліканыя скрыўленнем іх паверхняў, якія мяжуюць з інш. вадкасцямі, цвёрдымі целамі, газам ці ўласнай парай. Напр., падыманне змочвальнай (гл.Змочванне) ці апусканне нязмочвальнай вадкасці ў тонкіх (капілярных) трубках або сітаватасцях цвёрдага цела; гідрастатычны ціск у гэтым выпадку ўраўнаважваецца капілярным ціскам (гл.Лапласа закон). Ва ўмовах бязважкасці пры адсутнасці датыкання да інш. цел абмежаваны аб’ём вадкасці прымае пад уздзеяннем паверхневага нацяжэння форму шара (гл.Кропля). Такую ж форму вадкасць набывае і ў тым выпадку, калі яна знаходзіцца ўнутры інш. вадкасці, якая мае такую ж шчыльнасць. К.з. значна ўплываюць на ўласцівасці сістэм, што складаюцца з дробных кропель (эмульсіі, вадкія аэразолі, пены), а таксама ўмовы іх утварэння; вызначаюць умовы ўтварэння зародкаў кандэнсацыі, кіпення, крышталізацыі і адыгрываюць важную ролю ў прыродзе (асабліва ў водным рэжыме глебы і абмене рэчываў у раслін), тэхніцы (напр., у працэсах сушкі, прамочвання) і інш.
Літ.:
Современная теория капиллярности. Л., 1980.
П.С.Габец.
Да арт.Капілярныя з’явы: а — капілярнае падняцце змочвальнай вадкасці; б — апусканне нязмочвальнай вадкасці.
перамяшчэнне карыснага выкапня і інш. грузаў, а таксама перавозка людзей па падземных горных вырабатках і па паверхні зямлі (у межах тэр.рудніка, шахты). Ажыццяўляецца стужачнымі, скрабалкавымі, хістальнымі і інш.канвеерамі, лакаматывамі, вагонамі, самаходнымі ваганеткамі, цялежкамі, канатна-скрэпернымі ўстаноўкамі. Выкарыстоўваецца таксама гідраўлічны транспарт, гравітацыйнае транспартаванне, пнеўматычны транспарт. Пад’ём і апусканне карысных выкапняў, горнай пароды, абсталявання і людзей з шахты на паверхню робіцца клецевай, скіпавай або камбінаванай пад’ёмнай устаноўкай з загрузачнымі і разгрузачнымі прыстасаваннямі, бункерамі, капрамі (т. зв. рудніковы пад’ём).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛІП (англ. slip літар. — слізганне),
1) пад’ёмна-спускавое збудаванне для кіруемага механізаванага спуску суднаў на ваду (пад’ёму іх з вады) на суднавозных цялежках па рэйкавых пуцях, якія ўкладзены на нахіленай плоскасці. Падводная частка рэйкавых пуцей забяспечвае апусканне цялежак на глыбіню, дастатковую для пастаноўкі на іх (усплывання з іх) судна.
2) Падоўжны нахілены ўчастак верхняй палубы прамысл. судна, які паглыбляецца пад паверхню вады і абмяжоўваецца верт. бакавымі сценкамі. Служыць для пад’ёму з вады трала з уловам і інш. Пачынаецца ад ватэрлініі каля кармавога канца судна.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГРЭ́ЙФЕР (ням. Greifer ад greifen хапаць, схопліваць),
1) грузазахопныя прыстасаванні пад’ёмных механізмаў (экскаватараў, кранаў, пагрузчыкаў, монарэйкавых цялежак), якія маюць паваротныя сківіцы (з зубамі) для захоплівання грузаў. Выкарыстоўваюцца для перагрузкі і транспартавання на невял. адлегласці сыпкіх і кускавых матэрыялаў, лесаматэрыялаў, для распрацоўкі невял., але глыбокіх катлаванаў у мяккіх грунтах, ачысткі вадаёмаў і інш.Найб. пашыраны грэйфер для сыпкіх грузаў ёмістасцю 0,8—1,2 м³.
2) Прыстасаванне ў апаратах і машынах для замацавання (захоплівання) прадмета, які апрацоўваецца.
І.І.Леановіч.
Схема работы двухканатнага двухсківічнага грэйфера: 1 — разгрузка; 2 — апусканне на матэрыял; 3 — захопліванне матэрыялу; 4 — пад’ём.