металаапрацо́ўчы, -ая, -ае.

Які мае адносіны да апрацоўкі металаў.

Металаапрацоўчая прамысловасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

металарэ́зны, -ая, -ае.

Які служыць для апрацоўкі металаў рэзаннем.

М. станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заварны́, -а́я, -о́е.

Які патрабуе пры прыгатаванні апрацоўкі варам, заваркі.

Заварное пірожнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапа́шнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Сельскагаспадарчая прылада для апрацоўкі міжрадцзяў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прэс-слу́жба, -ы, ж.

Аддзел збору і апрацоўкі інфармацыі па матэрыялах друку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапашны́, -а́я, -о́е.

Які сеецца радамі, з шырокімі міжрадцзямі для зручнай апрацоўкі.

Прапашныя культуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрэваапрацо́ўчы, -ая, -ае.

Які адносіцца да апрацоўкі вырабаў з дрэва (у 2 знач.).

Дрэваапрацоўчыя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мікрахвалёўка, -і, мн. -і, -лёвак, ж. (разм.).

Прылада для першаснай тэрмічнай апрацоўкі або прыгатавання ежы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абпа́льны, -ая, -ае (спец.).

Які служыць для апрацоўкі агнём, тэмпературай, прызначаны для абпальвання.

Абпальныя печы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

працяжны́, -а́я, -о́е (спец.).

Які служыць для апрацоўкі чаго-н. пры руху, працягванні.

П. станок.