Ляжа́к ’гарызантальная частка коміна на гары’, ’ніжняе апорнае бервяно зруба’, ’падаконнік’, ’падваліна’, ’ляжачы вулей з пчоламі’, ’ляжанка’, ’паваленае бурай дрэва’, ’палеглы лён’ (Бяльк., ТСБМ, Янк. Мат., Сцяшк., Шушк., П. С., Некр., Шат., Сцяц. Словаўтв.; З нар. сл., Мат. Гом., Мат. Маг., Сл. ПЗБ, Жыв. сл.; КЭС, лаг.). Укр., рус.лежак, польск.leżak, в.-луж.ležak, чэш.ležák, славац.ležiak; серб.-харв.лѐжак, славен.ležák, балг.ле́жак, ле́жяк. Праформа ležakъ < і ležati (Слаўскі, 4, 194–195; Трубачоў, Эт. сл., 14, 158–159). Да ляжа́ць (гл.). Аб суфіксе — Сцяцко (Афікс. наз., 23–25).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАНАЛАКАПА́ЛЬНІК, канавакапальнік,
машына для пракладкі і рамонту асушальных і арашальных каналаў, канаў, траншэй, кюветаў і інш. Бываюць з актыўнымі (ротар, фрэза), пасіўнымі (плуг, адвал) і камбінаванымі рабочымі органамі. Пашыраны К. з капіруючай фрэзай, двухфрэзерныя, шнэкаротарныя, адвальна-ротарныя, плужныя.
Складаюцца з базавай машыны (трактар, самаходнае шасі) і рабочых органаў, якія навешваюцца ззаду або збоку К. з капіруючай фрэзай і двухфрэзерныя з гусенічнымі рухачамі высокай праходнасці выкарыстоўваюць на пераўвільготненых тарфяніках, двухротарныя і шнэкаротарныя — на мінер. грунтах з высокай нясучай здольнасцю. Адвальна-ротарныя і плужныя — універсальнага выкарыстання, імі ў асн. пракладваюць каналы невял. глыбіні. К. з актыўнымі (ратацыйнымі) рабочымі органамі ствараюць папярочны профіль канала з роўнымі адхонамі Фрэзерныя пракладваюць каналы глыб. 0,5—2 м у балотна-тарфяных грунтах, ротарныя — глыб. да 2 м у шчыльных грунтах, плужныя — глыб. 0,4—1,2 м. К. з камбінаванымі рабочымі органамі пракладваюць за адзін праход канал глыб. да 3 м, планіруюць дно і адхоны. На Беларусі некаторыя тыпы К. створаны ў СКБ «Меліярмаш», Цэнтр.НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, на Мазырскім з-дзе меліярац. машын.
І.І.Леановіч.
Схемы каналакапальнікаў: а — двухфрэзернага (1 — трактар, 2 — зачышчальнае прыстасаванне з планіруючым адвалам, 3 — фрэза); б — прычапнога плужнага (1 — трактар, 2 — цягавая рама, 3 — плуг з адваламі і бермаачышчальнікамі, 4 — апорнае кола, 5 — хадавое кола); е — шнэкаротарнага (1 — шнэк, 2 — ротар, 3 — канвеер).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тым, суадноснаеслова,састаўнаячасткаскладанагазлучніка,часціца.
1.суадноснаеслова. а) Ужываецца ў складаных сказах з даданымі дапаўняльнымі, калі апорнае слова галоўнага сказа кіруе як даданым сказам, так і займеннікам. Думы, мары мае!.. Ганаруся я тым, што навек заўладалі вы сэрцам маім.Куляшоў.Расправу чыніць польскае начальства пад тымі, хто браў панскае дабро ў маёнтках і сек панскі лес.Колас; б) Ужываецца ў складаных сказах з даданымі супастаўляльнымі, якія падпарадкоўваюцца пры дапамозе злучніка «чым». І чым больш аддаляліся, заміралі гукі, тым больш вастрэйшая станавілася туга.М. Ткачоў.Чым бліжэй чулася сустрэча з .. [вёскай], тым больш расла трывога.Мележ; в) Ужываецца перад членамі простага сказа, якія супастаўляюцца пры дапамозе злучніка «чым», каб падкрэсліць большую ступень праяўлення прыкметы (звычайна перад вышэйшай стуценню прыслоўя або прыметніка). Пачалі браты церабіць прасекі.. Але дзе там! Чым далей, тым лес гусцей.Якімовіч.Чым госць радзейшы, тым мілейшы.Прыказка.
2. З’яўляецца састаўной часткай складаных падзельных злучнікаў «між тым, як», «перад тым, як», «тым больш (болей), што». Перад тым, як разысціся, закончыўшы паход, Нупрэй сабраў у лесе на прывале агульны сход.Колас.Мурашовай вельмі не хочацца адставаць ад Каці, тым больш, што лічыцца яна спрактыкаванай фармоўшчыцай.Скрыган.
3.часціцаўзмацняльная. Ужываецца з прыметнікамі і прыслоўямі вышэйшай ступені, каб падкрэсліць большую ступень праяўлення прыкметы. [Галчанаў:] — Калісьці ў вашым садзе пад бэраю была лавачка, яна цэлая? [Кулёнак:] — Там цяпер новая. Тая струхлела. — Тым лепш, калі новая.Васілёнак.
•••
Між тым — у той час, тым часам.
Разам з тымгл. разам.
Тым большгл. больш.
Тым не менш (меней)гл. менш.
Тым часамгл. час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)