КАВЕ́РНА (ад лац. caverna пячора, поласць),
поласць у органах цела, якая ўзнікае пры разбурэнні і амярцвенні (некрозе) тканак і разрэджванні амярцвелых мас. Бываюць закрытыя (не звязаны са знешнім асяроддзем) і адкрытыя (апаражненне змесціва К. адбываецца вонкі праз натуральныя каналы). Найчасцей бывае пры гнойна-некратычным працэсе і спецыфічным запаленні ў лёгкіх (кавернозны туберкулёз), пырках (гнайнік, раскрыты ў лаханку) і інш. Садзейнічае пашырэнню паталаг. працэсу і развіццю ўскладненняў (крывацёк, перфарацыя).
т. 7, с. 400
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
высвобожде́ние вызвале́нне, -ння ср.; выслабане́нне, -ння ср., аслабане́нне, -ння ср.; выма́нне, -ння ср.; выця́гванне, -ння ср.; апаражне́нне, -ння ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
запо́р 1, ‑а, м.
Прыстасаванне, якое служыць для запірання дзвярэй, варот і пад. Жалезны запор. Аўтаматычны запар. □ Неўзабаве заляскаталі запоры дзвярэй і ў пустаце форткі паказаўся злы твар. Машара. Мінаў.. [Амелька] толькі двары з моцнымі дубовымі варотамі, з цяжкімі жалезнымі запорамі. Краўчанка. Аднойчы, седзячы на ганку, Паўлік заўважыў, што дзверы ў хляўчук адчынены. Дагэтуль яны заўсёды былі на запоры. Беразняк.
запо́р 2, ‑у, м.
Працяглая затрымка стулу або сістэматычнае няпоўнае апаражненне кішэчніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
освобожде́ние
1. вызвале́нне, -ння ср.;
2. вызвале́нне, -ння ср.;
3. апаражне́нне, -ння ср.;
4. ачышчэ́нне, -ння ср.;
5. апро́стванне, -ння ср.; см. освобожда́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
эвакуа́цыя
(п.-лац. evacuatio = апаражненне)
вываз насельніцтва, устаноў, прадпрыемстваў, маёмасці з мясцовасці, якую можа захапіць вораг або якой пагражае стыхійнае бедства, а таксама вываз раненых, хворых і матэрыяльных каштоўнасцей з месца баёў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
опустоше́ние
1. спусташэ́нне, -ння ср., апусташэ́нне, -ння ср.; неоконч. спусто́шванне, -ння ср., апусто́шванне, -ння ср.;
2. апаражне́нне, -ння ср.; апусташэ́нне, -ння ср.; неоконч. апусто́шванне, -ння ср.;
3. апусташэ́нне, -ння ср.; см. опустоша́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)