схільнасць клетачных структур афарбоўвацца кіслымі фарбавальнікамі (эазінам, кіслым фуксінам, пікрынавай кіслатой і інш.). Выбіральная адсорбцыя кіслых фарбавальнікаў вызначаецца шчолачнымі ўласцівасцямі тканкавых структур. Ацыдафілія разам з базафіліяй выкарыстоўваецца ў гісталагічнай практыцы, паталагічнай анатоміі, гематалогіі, анкалогіі і цыталогіі для адрознівання клетачных структур (напр., пры аналізе клетак крыві).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯМІ́ДЧЫК Яўген Паўлавіч
(н. 2.1.1925, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне анкахірургіі. Акад.АН Беларусі (1996), д-рмед.н. (1987), праф. (1988). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1957). З 1965 заг. аддзела таракальнай хірургіі Бел.НДІанкалогіі і мед. радыялогіі, з 1966 у Мінскім мед. ін-це (у 1974—96 заг. кафедры анкалогіі), адначасова з 1990 дырэктар Рэсп. навукова-практычнага цэнтра пухлін шчытападобнай залозы. Навук. працы па хірургіі стрававода, страўніка, шчытападобнай залозы. Сааўтар адкрыцця з’явы блока сінаптычнай перадачы пры ўздзеянні імпульснага магнітнага поля.
Тв.:
Пособие по онкологим. Мн., 1977 (разам з І.А.Петуховым);
Рак щитовидной железы у детей. М., 1996 (разам з А.Ф.Цыбам, Я.Ф.Лушнікавым);
A new form of RET rearrangement in thyroid carcinomas of children alter the Chemobyl reactor accident (y сааўт.) // Oncogene. 1996. 13.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКЕА́НАЎ Аляксей Яўгенавіч
(н. 25.6.1949, г.Уладзікаўказ, Паўн. Асеція),
вучоны-анколаг. Д-рмед.н. (1989). Скончыў Паўн.-Асецінскі мед.ін-т (1972). З 1972 у НДІанкалогіі і мед. радыялогіі Мін-ва аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. З 1992 дырэктар Бел. цэнтра мед. тэхналогій, інфарматыкі, кіравання і эканомікі аховы здароўя. Навук. працы па эпідэміялогіі рака і інш. інфекцыйных хвароб, арганізацыі аховы здароўя, інфарматыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́РБУРГ (Warburg) Ота Генрых
(8.10.1883, г. Фрайбург-ім-Брайсгаў, Германія — 1.8.1970),
нямецкі біяхімік і фізіёлаг. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Вучань Э.Фішэра. Вучыўся ў Берліне і Гайдэльбергу. З 1930 кіраўнік Ін-та фізіялогіі клеткі ў Берліне. Даследаваў акісляльна-аднаўляльныя працэсы ў жывой клетцы, прыроду і функцыі ферментаў. Растлумачыў механізм клетачнага дыхання ўздзеяннем ферментаў. Навук. працы па фотасінтэзе і анкалогіі, хіміі браджэння. Нобелеўская прэмія 1931.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАЖНО́Ў Іван Панцялеевіч
(н. 12.1.1928, в. Георгіеўка Курдайскага р-на Джамбульскай вобл., Казахстан),
бел. вучоны ў галіне рэнтгеналогіі і радыялогіі. Д-рмед.н. (1972), праф. (1974). Скончыў Кіргізскі мед.ін-т (1949). З 1966 у НДІанкалогіі і мед. радыялогіі Мін-ва аховы здароўя Беларусі, з 1972 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па дыягностыцы злаякасных пухлін. Распрацаваў спосаб аўтарадыяграфіі пры раку страўніка і стрававода.
Тв.:
Радиоизотопная диагностика рака желудочно-кишечного тракта. Мн., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГАМО́ЛЕЦ Аляксандр Аляксандравіч
(24.5.1881, Кіеў — 19.7.1946),
савецкі патафізіёлаг. Акад.АНСССР (1932). Акад.АМНСССР (1944), АН УССР (1929), АНБССР (1939). Ганаровы чл.АНГруз. ССР (1944). Герой Сац. Працы (1944). Скончыў Новарасійскі ун-т (1906, Адэса). З 1930 прэзідэнт АН УССР, з 1942 віцэ-прэзідэнт АНСССР. У розныя гады ўзначальваў ін-ты гематалогіі і пералівання крыві (Масква), эксперым. біялогіі і паталогіі, клінічнай фізіялогіі (Кіеў). Навук. працы па паталагічнай фізіялогіі, эндакрыналогіі, вегетатыўнай нерв. сістэме, анкалогіі, праблемах даўгалецця. Даследаванні ў галіне імунітэту, алергіі, паталогіі кровазвароту, патагенезу шоку і інш.Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́НЗБУРГ Соня Ёселеўна
(13.11.1922, в. Татарск Смаленскай вобл., Расія — 25.8.1994),
бел. вучоны ў галіне нейрафізіялогіі. Д-рмед.н. (1972). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1947). З 1948 у Ін-це фізіялогіі АН Беларусі, з 1985 у Бел.НДІанкалогіі і мед. радыялогіі. Навук. працы па даследаванні эл. актыўнасці і гемадынамікі галаўнога мозга пры парушэнні мазгавога кровазвароту пры дэміэлінізавальных хваробах, пытаннях дыягностыкі метастатычнага пашкоджання галаўнога мозга, ацэнцы функцыян. стану галаўнога мозга пры лакальнай і агульнай гіпертэрміі ў выпадках комплекснага лячэння анкалагічных хворых.
Тв.:
Электрическая активность и гемодинамика головного мозга при окклюзии мозговых артерий. Мн., 1974;
Клинические и экспериментальные вопросы термолучевой терапии. Обнинск, 1989 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГНОТАБІЯЛО́ГІЯ
(ад грэч. gnōtos вядомы + біялогія),
раздзел эксперым. біялогіі і медыцыны, які займаецца атрыманнем і вырошчваннем у стэрыльных умовах гнотабіётаў — жывёл, свабодных ад мікраарганізмаў, гельмінтаў і членістаногіх, а таксама стэрыльных жывёл, спецыяльна заражаных пэўнымі відамі мікраарганізмаў. Сфарміравалася ў 1960-я г. Вывучае ўзаемаадносіны паміж макра- і мікраарганізмамі, што мае значэнне для вырашэння праблем трансплантацыі органаў, імуналогіі, генетыкі, мікрабіялогіі, марфалогіі, фізіялогіі, радыебіялогіі, касм. біялогіі і медыцыны, хірургіі, анкалогіі і інш. Развіццё гнотабіялогіі прывяло да меркавання, што нармальнае жыццё чалавека і вышэйшых жывёл магчыма толькі пры наяўнасці ў іх мікрафлоры.
Літ.:
Чахава О.В. Гнотобиология. М., 1972;
Гнотобиология в хирургии. М., 1982;
Теоретические и практические основы гнотобиологии. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІШНЕ́ЎСКАЯ Кацярына Яфімаўна
(н. 25.12.1930, в. Старая Беліца Гомельскага р-на),
бел. вучоны ў галіне анкагінекалогіі. Д-рмед.н. (1985), праф. (1990). Правадз.чл. Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1995). Скончыла Віцебскі мед.ін-т (1955). З 1960 у Бел.НДІанкалогіі і мед. радыялогіі. Навук. працы па метадах дыягностыкі, хірург., камбінаванага і прамянёвага лячэння злаякасных новаўтварэнняў геніталіяў.
Тв.:
Лимфография в онкогинекологии.
Мн., 1984 (разам з М.М.Аляксандравым); Рак шейки матки: Диагностика, хирургическое и комбинированное лечение. Мн., 1987; Клинико-рентгенологический атлас опухолей женских половых органов. Мн., 1992; Ошибки в онкогинекологической практике: Справ. пособие. Мн., 1994 (разам з Я.У.Бохманам); Справочник по онкогинекологии. 2 изд. Мн., 1994; Детская онкогинекология. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАДЫ́ГІНА Вольга Барысаўна
(н. 23.12.1922, Масква),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1969). Дачка Б.І.Ладыгіна. Скончыла Маскоўскі арх.ін-т (1949). Працуе ў ін-це «Белдзяржпраект» (у 1969—75 гал. архітэктар). Асн. работы: у Мінску — Водна-спартыўны камбінат, забудова раёна і праекты жылых і грамадскіх будынкаў па вуліцы Харужай (1964—90), жылы дом з гастраномам «Сталічны» (1962), жылыя дамы, грамадскія і навуч. ўстановы па вуліцах Варвашэні, Казлова, М.Багдановіча, Кульман, гал. корпус Бел.тэхнал. ун-та (1956, у сааўт.), корпус Ін-та гісторыі (1964) і рэканструкцыя корпуса (1982; у сааўт.) Прэзідыума Нац.АН Беларусі, адм.-грамадскі комплекс на праспекце Машэрава (1977, у сааўт.), гандл.-грамадскі цэнтр па вул. Куйбышава (1997, у сааўт.), а таксама вадаскідныя збудаванні і ГЭС на Заслаўскім вадасховішчы (1955); у Магілёве — мост цераз Дняпро (1955) і Палац культуры хімікаў (1980, у сааўт.); у Віцебску — мост цераз Зах. Дзвіну (1955); комплекс абл. клінічнай бальніцы і НДІанкалогіі і мед. радыялогіі ў пас. Лясны Мінскага р-на (1960—67).
Літ.:
Потапов Ю.Ф. Признание // Стр-во и архитектура Белоруссии 1983. № 1.