сале́тра, ‑ы, ж.

Назва азотнакіслых солей калію, натрыю, амонію, кальцыю і пад., якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці выбуховых рэчываў, для ўгнаенняў, пры засолцы мяса і пад. Аміячная салетра. Калійная салетра.

[Ад лац. sal nitri.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЭГАЗАВА́ЛЬНЫЯ РЭ́ЧЫВЫ,

хімічныя злучэнні, якія актыўна рэагуюць з атрутнымі рэчывамі і ператвараюць іх у нетаксічныя ці малатаксічныя злучэнні. Адрозніваюць Д.р. акісляльна-хларавальнага дзеяння (гіпахларыты — кальцыевыя і натрыевыя солі хларнавацістай кіслаты, хлораміны) і шчолачныя (сода, гідраксід натрыю, аміячная вада і інш.). Выкарыстоўваюць растворы Д.р. у вадзе ці арган. растваральніках (напр., дыхлорэтане, трыхлорэтане, тэтрахлорэтане, бензіне і інш.) пры дэгазацыі хім. спосабамі.

т. 6, с. 324

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

во́дна-амія́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. во́дна-амія́чны во́дна-амія́чная во́дна-амія́чнае во́дна-амія́чныя
Р. во́дна-амія́чнага во́дна-амія́чнай
во́дна-амія́чнае
во́дна-амія́чнага во́дна-амія́чных
Д. во́дна-амія́чнаму во́дна-амія́чнай во́дна-амія́чнаму во́дна-амія́чным
В. во́дна-амія́чны (неадуш.)
во́дна-амія́чнага (адуш.)
во́дна-амія́чную во́дна-амія́чнае во́дна-амія́чныя (неадуш.)
во́дна-амія́чных (адуш.)
Т. во́дна-амія́чным во́дна-амія́чнай
во́дна-амія́чнаю
во́дна-амія́чным во́дна-амія́чнымі
М. во́дна-амія́чным во́дна-амія́чнай во́дна-амія́чным во́дна-амія́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гербіцы́дна-амія́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гербіцы́дна-амія́чны гербіцы́дна-амія́чная гербіцы́дна-амія́чнае гербіцы́дна-амія́чныя
Р. гербіцы́дна-амія́чнага гербіцы́дна-амія́чнай
гербіцы́дна-амія́чнае
гербіцы́дна-амія́чнага гербіцы́дна-амія́чных
Д. гербіцы́дна-амія́чнаму гербіцы́дна-амія́чнай гербіцы́дна-амія́чнаму гербіцы́дна-амія́чным
В. гербіцы́дна-амія́чны (неадуш.)
гербіцы́дна-амія́чнага (адуш.)
гербіцы́дна-амія́чную гербіцы́дна-амія́чнае гербіцы́дна-амія́чныя (неадуш.)
гербіцы́дна-амія́чных (адуш.)
Т. гербіцы́дна-амія́чным гербіцы́дна-амія́чнай
гербіцы́дна-амія́чнаю
гербіцы́дна-амія́чным гербіцы́дна-амія́чнымі
М. гербіцы́дна-амія́чным гербіцы́дна-амія́чнай гербіцы́дна-амія́чным гербіцы́дна-амія́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ме́дна-амія́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ме́дна-амія́чны ме́дна-амія́чная ме́дна-амія́чнае ме́дна-амія́чныя
Р. ме́дна-амія́чнага ме́дна-амія́чнай
ме́дна-амія́чнае
ме́дна-амія́чнага ме́дна-амія́чных
Д. ме́дна-амія́чнаму ме́дна-амія́чнай ме́дна-амія́чнаму ме́дна-амія́чным
В. ме́дна-амія́чны (неадуш.)
ме́дна-амія́чнага (адуш.)
ме́дна-амія́чную ме́дна-амія́чнае ме́дна-амія́чныя (неадуш.)
ме́дна-амія́чных (адуш.)
Т. ме́дна-амія́чным ме́дна-амія́чнай
ме́дна-амія́чнаю
ме́дна-амія́чным ме́дна-амія́чнымі
М. ме́дна-амія́чным ме́дна-амія́чнай ме́дна-амія́чным ме́дна-амія́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АЗО́ТНЫЯ ЎГНАЕ́ННІ,

мінеральныя і арган. рэчывы, якія выкарыстоўваюцца для забеспячэння раслін азотам. Падзяляюцца на арганічныя ўгнаенні (гной, торф, кампост), якія акрамя азоту маюць у сабе інш. элементы, мінеральныя ўгнаенні (выпускаюцца прам-сцю ў цвёрдым ці вадкім стане) і зялёныя ўгнаенні (гл. Сідэрацыя). У мінеральных азот можа быць у аміячнай (NH3), аміячна-нітратнай (NH3 і NO3), нітратнай (NO3) і аміднай (NH2) формах. Асн. віды мінер. азотных угнаенняў: аміячныя, аманійныя, нітратныя, аманійна-нітратныя, амідныя, аманійна-нітратна-амідныя.

Аміячныя і аманійныя ўгнаенні: вадкі аміяк, аміячная вада, сульфаты амонію, амонію-натрыю. Раствараюцца ў глебавай вадзе, значная частка іонаў амонію звязваецца ў маларухомую форму, якая пад уздзеяннем спецыфічных бактэрый глебы пераходзіць у больш рухомую нітратную форму і засвойваецца раслінамі. Выкарыстоўваюцца для ўсіх с.-г. культур на някіслых глебах і кіслых пры іх вапнаванні. Нітратныя ўгнаенні: натрыевая і кальцыевая салетры. Іоны натрыю і кальцыю паглынаюцца цвёрдай фазай глебы і раслінамі спажываюцца менш, чым нітратны азот, што прыводзіць да падшчалочвання глебы. Выкарыстоўваюцца на ўсіх глебах для ўнясення перад сяўбой і для ўсіх відаў раслін у перыяд вегетацыі. Аманійна-нітратныя ўгнаенні: аміячная салетра, сумесі сульфат-нітрат амонію, вапнава-аміячная салетра. Выкарыстоўваюцца ў розных кліматычных зонах для розных глебаў. Амідныя ўгнаенні бываюць хутка дзейныя (карбамід) і павольна дзейныя (урэаформ—карбаміда-фармальдэгідныя ўгнаенні). Аманійна-нітратна-амідныя ўгнаенні — канцэнтраваныя растворы карбаміду, нітрату амонію і іх растворы ў аміячнай вадзе (аміякаты). Эфектыўныя пры ўнясенні ў глебу для падкормкі раслін, аміякаты — для невегетуючых с.-г. культур. На Беларусі (Гродзенскі азотна-тукавы завод) вырабляюць аміячную салетру, карбамід, вадкія ўгнаенні і сульфат амонію.

Літ.:

Агрохимия. М., 1982;

Баранов П.А., Алейнов Д.П., Олевский В.М. Азотные растворы... // Химия в сельском хозяйстве. 1983. № 5.

т. 1, с. 171

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САЛЕ́ТРЫ (сярэдневяковае лац. sal nitri ад лац. sal соль + nitrum прыродная сода, шчолач),

агульная гіст. назва нітратаў натрыю NaNO3 (натрыевая С.), калію KNO3 (калійная С.), амонію NH4NO3 (аміячная С.), кальцыю Ca(NO3)2 (кальцыевая С.), барыю Ba(NO3)2 (барыевая С.). Натрыевая (найб. пашырана) і каліевая С. трапляюцца ў выглядзе прыродных пакладаў, аднак атрымліваюць С. пераважна хім. шляхам. Выкарыстоўваюць як угнаенні (гл. Азотныя ўгнаенні), кампаненты піратэхн. саставаў, выбуховых рэчываў і інш. Гл. таксама Нітраты, Амонію злучэнні, Барыю злучэнні, Калію злучэнні.

т. 14, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРМАВЫ́Я ДАБА́ЎКІ,

пажыўныя рэчывы, якія ўводзяць у рацыёны жывёл, каб забяспечыць найвышэйшую іх прадукцыйнасць і эфектыўнае выкарыстанне кармоў. Вядома больш за 100 К.д.: энергетычныя — сушаныя коранеклубняплоды, крухмал, мелес, кармавыя жывёльныя тлушчы, алеі, фасфатыды; небялковыя азоцістыя — карбамід, аманійныя солі, аміяк і аміячная вада, сінт. амінакіслоты; мінеральныя — даламітавы вапняк, вапняковы туф, сапрапель, азёрны глей, касцявая мука, фасфарын, касцявы попел, кармавы прэцыпітат і інш., у якіх ёсць макра- і мікраэлементы. З інш. дабавак выкарыстоўваюць вітамінныя, ферментныя прэпараты, гарманальныя рэчывы, кармавыя антыбіётыкі, транквілізатары, араматычныя, смакавыя і інш. рэчывы. К.д. ўключаюць у склад камбікармоў і кармавых сумесей паасобку або ў выглядзе бялкова-вітамінна-мінер. дабавак і прэміксаў.

т. 8, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВА́ДКІЯ ЎГНАЕ́ННІ,

водныя растворы ці суспензіі мінер. і некаторых арган. угнаенняў. Найб. пашыраны азотныя і комплексныя вадкія ўгнаенні. Азотныя вадкія ўгнаенні: вадкі (бязводны) аміяк; аміячная вада; аміякаты і плавы (растворы аміячнай салетры і мачавіны); вуглеаміякаты. Выкарыстанне ўскладняецца неабходнасцю перавозкі і захоўвання ў герметычных (ціск да 1,9 МПа) умовах. У Беларусі вырабляюць на Гродзенскім вытв. аб’яднанні «Азот». Комплексныя вадкія ўгнаенні акрамя азоту маюць фосфар, калій, мікраэлементы. Колькасць пажыўных рэчываў 27—30%, у суспензіраваных — 45—54%. Найб. перспектыўныя азотна-фосфарныя вадкія ўгнаенні (растворы фасфатаў амонію): маюць нізкую т-ру крышталізацыі (-18 °C), доўга захоўваюць свае фіз.-хім. ўласцівасці, аснова для вытв-сці інш. комплексных вадкіх угнаенняў. Прыдатныя для ўсіх с.-г. культур.

т. 3, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМАНІ́ТЫ,

сумесевыя выбуховыя рэчывы брызантнага дзеяння, у састаў якіх як акісляльнік уваходзіць аміячная салетра NH4NO3. Паводле тыпу гаручага кампанента падзяляюцца на ўласна аманіты — сумесі NH4NO3 з выбуховымі нітразлучэннямі (трынітраталуол, дынітранафталін і інш.) і дынамоны — сумесі з невыбуховым гаручым (торфам, драўніннай мукой, тэхн. маслам, парашком металаў). Біпарныя сумесі NH4NO3 з трынітраталуолам наз. аматоламі, аманіты з дамешкамі алюмінію — аманаламі. У якасці сенсібілізатараў дэтанацыі ўводзяць магутныя выбуховыя рэчывы (нітрагліцэрын, гексаген і інш.), для надання водаўстойлівасці і стабільнасці — спец. дабаўкі (мел, даламіт, крухмал, стэараты некаторых металаў). Выпускаюцца ў выглядзе парашкоў і гранул. Асобная група — воданапоўненыя аманіты, змяшчаюць насычаны водны раствор NH4NO3, які ператвараецца ў гель (акватолы, акваніты). Аманіты малаадчувальныя да мех. уздзеянняў, адносна бяспечныя пры вытв-сці, захоўванні і выкарыстанні.

Аманіт.

т. 1, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)