emploi

нескл. н. тэатр. [amplua] амплуа;

emploi sceniczne — сцэнічнае амплуа

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

versatile [ˈvɜ:sətaɪl] adj.

1. рознабако́вы (талент);

a versatile actor акцёр без амплуа́

2. універса́льны (інструмент)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Rllenfach n -(e)s, -fächer тэатр. амплуа́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ко́мік, ‑а, м.

1. Акцёр, які іграе камічныя ролі. Амплуа коміка. // перан. Разм. Пра таго, хто ўмее смяшыць, весяліць другіх. [Студэнт] быў, бадай, прыроджаны комік, бо ўмеў сур’ёзна гаварыць смешныя рэчы. Навуменка.

2. Уст. Аўтар камедыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інжэню́

(фр. ingénu)

уст. амплуа актрысы, якая выконвае ролі прастадушных, наіўных дзяўчат.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

жэн-прэм’е́р

(фр. jeune premier)

амплуа акцёра, які выконвае ролі маладых закаханых.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ДЭЛО́Н ((Delon) Ален) (н. 8.11.1935, Парыж),

французскі кінаакцёр, рэжысёр, прадзюсер. У кіно з 1957. У фільмах «Рока і яго браты», «Зацьменне», «Леапард», «Самурай», «Забойства Троцкага», «Месье Кляйн» раскрывае дваістасць чалавечай натуры сваіх герояў, канфлікт паміж матэрыяльным і духоўным. Знешні выгляд, пластычнасць, дынамізм зрабілі Д. папулярным у ролях розных амплуа. Паставіў фільм «За скуру паліцэйскага» (1981), «Неўтаймаваны» (1983). З 1968 выступае і як прадзюсер.

т. 6, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУРВІ́ЛЬ [Bourvil; сапр. Рэмбур (Raimbourg) Андрэ; 27.7.1917, в. Бурвіль, Нармандыя, Францыя — 22.9.1970],

французскі акцёр. У 1938 дэбютаваў у мюзік-холе і на радыё. З 1945 у кіно. Напачатку выступаў у амплуа камічнага прастака, пазней ствараў псіхалагічна глыбокія вобразы, выконваў таксама камічныя і драм. ролі. Сярод фільмаў: «Усё золата свету», «Разява», «Вялікая прагулка», «Праз Парыж», «Адвержаныя», «Чырвоны круг».

Літ.:

Клод К. Бурвиль: Пер. с фр. М., 1973.

т. 3, с. 347

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

каке́т

(фр. coquette)

амплуа актрысы ў дарэвалюцыйным рускім тэатры, якая выконвала ролі прыгожых маладых жанчын.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

МУ́ЗІЛЬ (Мікалай Ігнатавіч) (26.11.1839, Чэсмены пад Масквой —9.7.1906),

рускі акцёр. Засл. арт. імператарскіх т-раў (1903). Ў 1865 дэбютаваў у Малым т-ры. З гумарам выконваў ролі амплуа «прасцяка» ў вадэвілях і аперэтах. Пазней характарны акцёр. Найб. вызначыўся ў п’есах А.​Астроўскага, у многіх — першы выканаўца: Гаўрыла («Гарачае сэрца», 1869), Пётр («Лес», 1871), Платон («Праўда — добра, а шчасце лепш», 1876), Рабінзон («Беспасажніца», 1878), Нарокаў («Таленты і паклоннікі», 1881), Шмага («Без віны вінаватыя», 1884) і інш.

т. 11, с. 14

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)