Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
але́шкавы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і альховы, алешнікавы. [Воўк] паволі пасунуў праз алешкавы параснік, што ля ракі.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
olszyna
ж.альховы гай; алешнік
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
alder
[ˈɔldər]1.
n.
во́льха, але́шына f.
alder grove — але́шнік -а m.
2.
adj.
альхо́вы, але́шнікавы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
але́шнік, ‑у, м., зб.
1.Альховы лес, зараснік альховых кустоў. За полем пачынаўся гай з густога алешніку і бярэзніку.Якімовіч.Густы алешнік і месцамі лаза зялёнай сцяной аплялі азёрныя берагі з усіх бакоў.Галавач.
2. Альховыя дровы, будаўнічы матэрыял з вольхі і пад. Воз алешніку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГА́ЛАВЫЯ КЛЯШЧЫ́,
чатырохногія кляшчы (Eriophydae або Tetrapodili), падсямейства кляшчоў атр. акарыформных. Больш за 1500 відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць на раслінах, высмоктваюць змесціва іх клетак, многія ўтвараюць галы (адсюль першая назва). На Беларусі вядомы: грушавы (Eriophyes piri), парэчкавы пупышкавы (Eriophyes ribis), альховы (Eriophyes laevis), ясянёвы (Eriophyes fraxinivorus), хваёвы (Eriophyes pini) і інш. кляшчы.
Даўж. 0,1—0,6 мм, цела чэрвепадобнае, малочна-белае, залаціста-жоўтае, белаватае, саламяна-жоўтае. 4 пяцічленікавыя нагі (адсюль другая назва). Ротавыя органы сысучыя. Органаў дыхання і вачэй няма. Кладуць яйцы, з якіх развіваюцца лічынкі. Шкодзяць пладовым дрэвам, палявым і агародным культурам, лесу. Некаторыя віды — пераносчыкі ўзбуджальнікаў вірусных хвароб раслін. Знішчаюць галавых кляшчэй акарыцыдамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зага́та, ‑ы, М ‑гаце, ж.
Абл. Гаць, запруда. Радасна білася сэрца ад таго, што знайшоўся зусім магчымы ратунак. Раскапаць у многіх месцах раўчук уздоўж участка, зрабіць на ім загаты... Сабраную такім чынам ваду пусціць .. на лянок.Кулакоўскі.Вялікія, моцныя зубы бабра.. заядла і ўпарта скобляць альховы камель, пакуль не ляжа на ваду яшчэ адна зялёная загата.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ольс Нізінны альховы лес (Жучк. 1968).
□р. Ольса, л. пр. Бярэзіпы.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ску́рчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
1. Сціснуцца ўсім целам, скруціцца, згорбіцца. Скурчыцца ад холаду. □ Мікола падцягнуў пад сябе ногі і скурчыўся, каб не замінаць вадзіцелю.Новікаў.Сцёпа скурчыўся, чакаючы, што бацька вось-вось яго ўдарыць.Курто.
3. Зрабіцца няроўным, пагнутым; скруціцца, скрывіцца, выгнуцца. Альховы параснік на правым баку дарогі быў ссечаны, і лісце на галінах скурчылася і было зусім чорнае.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хім Нізкі лес, хмызняк, пераважна альховы, з вербалозу; нетры (Слаўг.). Тое ж хіміна́ (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)