ГАЛУ́ШКІНА (Лідзія Іванаўна) (н. 15.6.1923, г. Іванава, Расія),
бел. спявачка (мецца-сапрана), педагог. Нар.арт. Беларусі (1963). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1950, клас Ф.Пятровай). У 1951—81 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1974 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Валодае яркім прыгожым голасам, вял. эмацыянальнасцю, майстэрствам сцэн. пераўвасаблення. Найб. блізкія ёй партыі гераінь з моцнымі характарамі, драм. і трагічным лёсам. Сярод партый у бел. операх: Надзея Дурава (аднайм. опера А.Багатырова), Алеся, Ганка («Алеся» і «Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага), Марына («Яснае світанне» А.Туранкова), Вераніка («Зорка Венера» Ю.Семянякі, Удава кнігагандлёўца («Джардана Бруна» С.Картэса); у класічным рэпертуары — Любаша, Амелфа («Царская нявеста», «Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава), Марына Мнішак, Марфа («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага), Клітэмнестра («Арэстэя» С.Танеева), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Амнерыс, Азучэна, Ульрыка («Аіда», «Трубадур», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі), Клара («Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева). Выканальніца многіх камерных твораў бел. кампазітараў.
А.Я.Ракава.
Л.І.Галушкіна.Л.Галушкіна ў ролях Марыны (уверсе) і Клары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бяспа́мятны, ‑ая, ‑ае.
Які мае вельмі слабую памяць; няпамятлівы. Алеся лаюць за [божы] закон: — Ото бяспамятны дурніца! Бадай ты спрогся быў, тупіца! — Смяюцца, строяць з хлопца кпіны.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наабдзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Надраць вялікую колькасць чаго‑н. Наабдзіраць кары. □ Раз [Юрка і Юзік] падышлі да Алеся: — Алесь, дай мы наабдзіраем з гэтага галля калматага моху.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўсме́рць, ‑і, ж.
У выразе: да паўсмерці — вельмі моцна. [Аўдоля:] — А ці праўда гэта, што яны Алеся збілі да паўсмерці?Крапіва.Кахаў аж да паўсмерці І да паўзабыцця...Кляўко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
юрыспрудэ́нцыя, ‑і, ж.
Сукупнасць навук аб праве; правазнаўства. Алеся гэта ўзлавала, бо па пытаннях дзяржавы і права палемізаваў не спецыяліст ад юрыспрудэнцыі, а звычайная настаўніца.Скрыган.// Практычная дзейнасць юрыста.
[Лац. jurisprudentia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
азна́чыцца, ‑чыцца; зак.
1. Стаць прыметным; абазначыцца, вырысавацца. Пахмурнымі ценямі азначыліся маршчыны на лбе.Пестрак.Бялявыя валасы Алеся яшчэ выразней азначыліся на падушцы.Броўка.
2.перан. Намеціцца, вызначыцца. Азначыўся круг сяброў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паспяша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Тое, што і паспяшацца. Палявою сцежкай, між жытоў, уподбег паспяшала да рэчкі дзяўчына.Краўчанка.Зноў дзіва: міма Алеся паспяшае да сходаў бацька. Весела падміргнуў сыну.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сафа́, ‑ы; мн. софы, соф; ж.
Мяккая шырокая канапа з нізкімі спінкай і падлакотнікамі. У пакоі, куды Раўбіч прывёў Алеся, стаяла вялізная турэцкая сафа, стол з бутэлькамі і закускай і некалькі крэслаў.Караткевіч.
[Фр. sofa з араб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАРПЕ́НКА (Марыя Іосіфаўна) (н. 9.7.1932, в. Дзярэчына Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. публіцыст. Засл. работнік культуры Беларусі (1981). Скончыла БДУ (1956). Працавала ў рэдакцыі газ. «Магілёўская праўда», з 1972 гал. рэдактар час. «Работніца і сялянка» (з 1995 «Алеся»). Аўтар кніг публіцыстыкі «Бярозка на Манхетэне» (1975), «Кожнаму хочацца шчасця» (1977), «Горкі вецер з Гудзона», «Камісарскі сад» (абедзве 1983), «Жанчыны Беларусі» (1984) і нарысаў, прысвечаных людзям бел. зямлі. На бел. мову пераклала кнігу У.Саніна «Пункт вяртання» (1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ТРЫКАТА́ЖНАЯ ФА́БРЫКА.
Створана ў 1962 у Мінску на базе камбіната мясц. прам-сці. У 1967—71 пабудавана нанава. З 1974 галаўное прадпрыемства Мінскага вытв.трыкат. аб’яднання «Прагрэс». У 1986—91 Рэсп. Дом мадэлей. З 1991 Мінская прамысл.-гандл.трыкат. фірма «Алеся». Асн. прадукцыя (1999): верхні трыкатаж з паўшарсцяной, сінт. і штучнай пражы (жаночыя, спарт., дзіцячыя касцюмы, жаночыя і мужчынскія жакеты, джэмперы, світэры і інш.). У складзе прадпрыемства фірменныя магазін «Мара», салон-магазін «Талісман», гандл. дом «Кросны».