акцэнтава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. акцэнтаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акцэнтава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад акцэнтаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

accent​2 [ækˈsent] v. рабі́ць на́ціск, акцэнтава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

СТОП-КАДР,

адзін з прыёмаў кінематаграфічнай перадачы падзей, пры якім узнікае эфект спынення экраннай выявы ў руху. Дасягаецца шляхам шматразовага паўтору на плёнцы аднаго і таго ж кадрыка, што дазваляе акцэнтаваць пэўны момант дзеяння, якое адлюстроўваецца. С.-к. можа служыць для завяршэння эпізоду ці фільма (падкрэслівае фінальны акцэнт).

т. 15, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

акцэнто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. акцэнтаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zaakcentować

зак. акцэнтаваць; падкрэсліць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wypunktować

зак.

1. падкрэсліць; акцэнтаваць;

2. перамагчы па балах (ачках)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

akcentować

незак. акцэнтаваць, ставіць націск; падкрэсліваць;

akcentować ironicznie swoje słowa — размаўляць з адценнем іранічнасці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

во, часц. ўказ. (разм.).

1. Ужыв., калі трэба паказаць што-н., звярнуць увагу на што-н.

Во, рыбіна плёснула.

Кладзі ўсё гэта во сюды.

2. Ужыв., калі трэба выказаць здзіўленне, задавальненне або незадавальненне, абурэнне.

Во малайцы, што прыехалі.

Во, што яны тут натварылі!

3. Ужыв. пры пытальных і адносных займенніках і прыслоўях, калі трэба акцэнтаваць на нечым увагу.

Вы мне во што скажыце, даражэнькія.

4. Ужыв., калі трэба пацвердзіць сказанае некім.

Во бачыш, і Аляксей табе тое самае кажа.

5. Ужыв., калі трэба падвесці вынік сказанаму.

Во як бывае.

6. у знач. выкл. Ужыв. для ўзмацнення эмацыянальнай афарбоўкі сказа.

Во мароз дык мароз!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

peak​3 [pi:k] v.

1. дасяга́ць;

In 1950 Chicago’s population peaked at about 3.6 million. Насельніцтва Чыкага дасягнула 3,6 мільёна ў 1950 годзе.

2. дасягну́ць апаге́я (славы, улады і да т.п.); дасягну́ць по́ўнага ро́сквіту

3. абвастра́ць; акцэнтава́ць;

heighten and peak contradictions узмацня́ць і абвастра́ць супярэ́чнасці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)