accompany [əˈkʌmpəni] v. fml

1. суправаджа́ць, спадаро́жнічаць

2. mus. акампані́раваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

акампанава́ць

гл. акампаніраваць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

akompaniować

незак. акампаніраваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Турава́ць ‘выконваць другую партыю пры спяванні або ігры’ (ТСБМ), ‘акампаніраваць’ (Шат.). З польск. wtórować ‘уторыць’, гл. утараваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wtórować

незак.

1. акампаніраваць;

2. паўтараць, падтакваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

przygrywać

незак.

1. найграваць (мелодыю); іграць;

2. акампаніраваць; падыгрываць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

basować

незак.

1. басіць; спяваць (гаварыць) басам;

2. акампаніраваць; тураваць;

3. перан. komu тураваць, падтакваць каму, падлізвацца да каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

begliten vt

1) право́дзіць; суправаджа́ць (тс. перан.)

2) канваі́раваць

3) (auf D) акампанава́ць, акампані́раваць (каму-н. на чым-н.);

beglitet von (D) пад акампанеме́нт (чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

суправаджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. каго-што. Ісці, ехаць разам з кім‑н. у якасці спадарожніка, правадніка. Не было ні адной лекцыі, або рэферата, каб .. [жонка] не суправаджала .. [Луцкевіча] туды. Машара. Макс і надумаўся скарыстаць .. [веласіпед] для Васілька, каб той мог суправаджаць яго і ў паездках. Маўр. Сцяпанаў быў здаволены, што астаўся адзін, што не трэба суправаджаць новага чалавека, паказвацца ў штабе. Алешка. // Ісці, ехаць разам з кім‑, чым‑н., канваіруючы або ахоўваючы каго‑, што‑н. — А гэтыя хлопцы, — паказаў .. [сувязны] на групу аўтаматчыкаў, — будуць вас суправаджаць да наступнага лесу... Няхай. Ззаду заліваліся брэхам нямецкія аўчаркі, якія суправаджалі канвой. Лынькоў. // перан. Быць разам у час чыйго‑н. шляху; спадарожнічаць каму‑, чаму‑н. Ад гэтай .. [пераклічкі], што заўсёды суправаджае пачатак жніва, было ў полі неяк прыемна, весела і ў гэты вячэрні час, калі праца скончылася. Хадкевіч. Шум, мітусня, галашэнне сірэн, няспынны рух людзей і машын цябе прыгнятаюць і суправаджаюць да той хвіліны, пакуль ты не ўвойдзеш у памяшканне. Кавалёў.

2. што. Адбывацца, быць у наяўнасці адначасова з чым‑н. Музыка суправаджае спевы. □ У большасці выпадкаў працэс сцяжэння суправаджаюць і іншыя фанетычныя працэсы: працэсы асіміляцыі, а часамі і выпадзення. Юргелевіч.

3. што чым. Прыкладаць да чаго‑н., дапаўняць чым‑н. Суправаджаць тэкст заўвагамі.

4. што. У музыцы — акампаніраваць каму‑, чаму‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)