quince [kwɪns] n. bot. айва́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

japonica [dʒəˈpɒnɪkə] n. bot. айва́ япо́нская

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

queen-apple [ˈkwi:nˌæpl] n. bot. айва́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Qutte f -, -n айва́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

quince

[kwɪns]

n.

айва́ f. (плод і дрэ́ва)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ПРЫШЧЭ́ПА,

расліна ці яе частка, на якую прышчэпліваюць частку інш. расліны — прышчэпак. Выкарыстоўваюць П. насеннага (сеянцы, дзічкі) і вегетатыўнага паходжання (клонавыя П.). Праз П. ажыццяўляецца мінер. жыўленне і водазабеспячэнне, яна ўплывае на хуткасць росту, скараспеласць, урадлівасць, устойлівасць да хвароб і інш. якасці прышчэпленай расліны. П. павінна сумяшчацца з прышчэпкам і прыстасоўвацца да мясц. глебава-кліматычных умоў, лёгка прыжывацца пасля перасадкі. Найб. пашыраныя П. для яблыні — сеянцы яблыні лясной, Антонаўкі звычайнай, клонавыя П. для грушы — сеянцы дзікай лясной грушы, клонавыя П., (айва А, айва С); для слівы — алыча. Гл. таксама Прышчэпліванне.

т. 13, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Мармела́д ’кандытарскі выраб з фруктова-ягаднага пюрэ з цукрам і патакай’ (ТСБМ). З рус. мармелад ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 80). Форма ж мармуля́да ’тс’ (Жд. 1; драг., КЭС) паходзіць з польск. мовы, параўн. лэнчыцк. marmulada ’тс’. Абедзве з франц. marmelade < партуг. marmelada ’тс’ < marmeloайва’ — скажонае лац. melimēlum, melimēlon < ст.-грэч. μελίμηλον ’мядовы яблык, айва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МАРМЕЛА́Д (франц. marmelade ад партуг. marmelada ад marmelo айва),

жэлепадобны кандытарскі выраб (цукеркі). Адрозніваюць М. фруктова-ягадны, які атрымліваюць уварваннем фруктова-ягаднага пюрэ з цукрам і патакай (дадаюць харч. к-ты і фарбавальнікі, пахучыя рэчывы), і жэлейны, у састаў якога ўваходзіць таксама агар-агар або пекцін.

т. 10, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

pigwa

ж. бат. айва (дрэва і плод)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

КАМЯНІ́СТЫЯ КЛЕ́ТКІ, склераіды,

парэнхімныя па форме, мёртвыя клеткі, якія маюць патоўшчаныя слаістыя адраўнелыя абалонкі. Звычайна насычаны солямі кальцыю ці крэменязёму і пранізаны поравымі канальцамі. Надаюць моцнасць тканкам. Бываюць кароткія, размяшчаюцца групамі (канкрэцыямі) у мякаці пладоў (груша, айва), карэнішчах (півоня, ветраніца), каранях (хрэн), лубе (дуб, бук), радзей ствараюць суцэльны слой (перыкарпій арэха, костачкі слівы, вішні); падоўжаныя К.к. звычайна знаходзяцца ў насеннай абалонцы (фасоль). Адзіночныя маюць зорчатую форму, умацоўваюць сцёблы, лісце (жоўты гарлачык, чай).

т. 7, с. 556

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)