акале́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. Змерзнуць, моцна азябнуць.

Акалелі на марозе, ледзь адагрэліся.

2. Памерці (часцей пра жывёлін).

Акалеў сабака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Азы́знуцьазябнуць’ (Гарэц.), азызлы ’халодны’ (КТС), озызатьазябнуць’ (Мат. Смал.). Ці да азызаць (гл.)? Магчыма, семантычная кантамінацыя з азябнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

азале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Змерзнуць, азябнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перазя́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Моцна азябнуць; перамерзнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задубе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца цвёрдым, каляным, нягнуткім.

Вопратка задубела.

2. Моцна азябнуць; змерзнуць.

Рукі задубелі на холадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азы́знуць, -ну, -неш, -не; азы́з, азы́зла; -ні́; зак.

1. Зрабіцца хваравіта тоўстым, апухлым, з абвіслай скурай.

А. ад нездароўя.

2. Змерзнуць, азябнуць.

А. на холадзе.

|| незак. азыза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераме́рзнуць, -ну, -неш, -не; -мёрз, -ме́рзла; зак.

1. Моцна змерзнуць, азябнуць.

П. у дарозе.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Загінуць ад марозу (пра многіх, многае).

Усе кветкі перамерзлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

zziębnąć

зак. азябнуць; пазябнуць; змерзнуць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Аскле́цьазябнуць’. Утворана з цыркумфіксам o‑ + ě‑ti ад кораня скл (варыянт шкл‑о < stьkl‑) са значэннем, суадносным з шэрагам іншых слоў, што азначаюць ’азябнуць’ праз указанне на ператварэнне ў цвёрды, ломкі стан: адубець, акачанець, апруцянець і г. д. Параўн. азглець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Замерзнуць, азябнуць. — Не да .. [жартаў] мне. Закалеў тут, стоячы на сіверы. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)