заро́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць рохкаць. // Азвацца рохканнем. Кабан, учуўшы гаспадара, падняў лыч, зарохкаў і пачаў часта дыхаць. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зараўці́, ‑раву, ‑равеш, ‑раве; ‑равём, ‑равяце; зак.
Пачаць раўці. // Азвацца ровам; прараўці. Гром выбухнуў, зверам зароў І змоўк за ракой. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заскавыта́ць, ‑вычу, ‑вычаш, ‑выча; зак.
Разм. Пачаць скавытаць. // Азвацца скавытаннем; праскавытаць. Сабака заскавытаў і, увагнуўшы галаву і апусціўшы хвост, падаўся ўбок. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заеката́ць, ‑екачу, ‑якочаш, ‑якоча; зак.
Разм. Пачаць екатаць. // Азвацца гучным голасам, плачам. Прыпала Зося губамі да болькі і заекатала, зайшлася з плачу. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засмяя́цца, ‑смяюся, ‑смяешся, ‑смяецца; ‑смяёмся, ‑смеяцеся; зак.
Пачаць смяяцца. // Азвацца смехам, рассмяяцца. — А, гэта ты, паляўнічы? — засмяяўся старшыня і жартаўліва цапнуў хлопчыка за нос. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зарагата́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; зак.
Пачаць рагатаць. // Азвацца рогатам; прарагатаць. Ён уголас зарагатаў, пасля раптам стрымаўся. Гартны. — Ха — ха — ха! — Зарагатала раптам Надзя, потым кінулася на ложак. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забраха́ць, ‑брашу, ‑брэшаш, ‑брэша; зак.
Пачаць брахаць. // Брахнуць некалькі разоў запар, азвацца брэхам. Недзе забрэша сабака, азавецца другі на гэты халаднаваты брэх — і сціхне, залезшы ў будку. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засаката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.
Пачаць сакатаць. // Азвацца сокатам; прасакатаць. Куры дружна засакаталі і гэтак жа дружна пачалі збіраць.. зярняткі. Рылько. Недзе за лесам засакатала некалькі кулямётаў, і зноў усё сціхла. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зазвані́ць, ‑званю, ‑звоніш, ‑звоніць; зак.
Пачаць званіць. // Азвацца звонам; празваніць. Гадзіннік зазваніў, і танцоры спынілі танец. Чорны. / у перан. ужыв. Год таму назад прыйшоў .. [М. Танк] у беларускую літаратуру .. і зазваніў сваімі вершамі на старонках беларускіх выданняў. Шырма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завы́ць, ‑выю, ‑выеш, ‑вые; зак.
Пачаць выць. // Азвацца выццём; правыць. Куля завыла паўз самую яго [Лук’янскага] галаву. Чорны. Настане ноч — і ўсюды ціха, Хіба завые дзе ваўчыха Сярод трушчобы ў цёмным лесе. Колас.
•••
Хоць воўкам завый (вый) — пра цяжкае, бязвыхаднае становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)