Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
наўздаго́н, прысл. і прыназ.
1.прысл. Услед за тым, хто (што) аддаляецца, адыходзіць.
Крычаць н.
2.прыназ. з Д. Ужыв. пры абазначэнні асобы ці прадмета, што аддаляюцца і ўслед за якімі хто-, што-н. пасылаецца.
Н. яму паслалі тэлеграму.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
павечарэ́ць, ‑эе; безас.зак.
Наблізіцца да вечара; змеркнуцца. Як толькі павечарэла, Туравец даў загад адыходзіць.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
glue2[glu:]v. кле́іць, скле́йваць
♦
be glued to smth.infml «прыкле́йвацца», не адыхо́дзіць;
He’s glued to the television. Ён не адыходзіць ад тэлевізара.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ГАРАДЫ́,
бел.нар. гульня. Колькасць удзельнікаў не абмежаваная. Гульцы выбіраюць вядучага — адгадчыка, які выходзіць у суседні пакой або адыходзіць убок. Кожны выбірае назву горада, і калі вяртаецца адгадчык, яму гавораць: «Гарадоў прыгожых многа, ты знайдзі да іх дарогу, лепшы горад выбірай ды хутчэй называй!» Вядучы адгадвае да трох разоў. Калі адгадае, мяняецца месцам з гаспадаром правільна названага горада, калі не — яму кажуць: «Ну і ад’язджай у свой...» (назва горада, што сказаў адгадчык). Вядучы адыходзіць, гульцы выбіраюць назвы інш. гарадоў, і гульня паўтараецца. Выбіраюць гарады адной краіны ці вобласці, аб чым паведамляецца адгадчыку.